wd wp Пошук:

Уладзімір Генадзевіч Каробка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каробка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзімір Каробка (нар. 22 ліпеня 1989, Днепрапятроўск) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Краматорск».

Клубная кар’ера

У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за днепрапятроўскія клубы ІСТА і «Дняпро». З 2006 года па 2008 год выступаў за дубль «Дняпра» ў моладзевым першынстве, правёў 29 матчаў і забіў 4 галы.

«Таўрыя»

У канцы ліпеня 2008 года па запрашэнні Міхаіла Фаменкі перайшоў у сімферопальскую «Таўрыю», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У Прэм’ер-лізе Украіны дэбютаваў 23 лістапада 2008 года ў матчы супраць свайго былога клуба днепрапятроўскага «Дняпра» (0:1), выйшаўшы у дадатковы час замест Лакі Ідахара. Улетку 2009 года мог перайсці ў «Крымцяпліцу» на правах арэнды. У 2012 годзе быў у арэндзе ў расійскім клубе «Валгар». У студзені 2013 года перайшоў на правах арэнды ў запарожскі «Металург». У чэмпіянаце Украіны правёў 3 матчы, у моладзевым першынстве згуляў у 5 гульнях, у якіх забіў 1 гол.

Улетку 2013 года вярнуўся ў «Таўрыю». У сезоне 2013/14 стаў асноўным іграком каманды і правёў 27 матчаў, забіўшы 2 галы. Трапляў у зборныя тура па версіі розных сайтаў[2][3]. Усяго за «Таўрыю» ў Прэм’ер-лізе правёў 42 матчы і забіў 4 галы. У моладзевым першынстве згуляў за «Таўрыю» 84 матчы і забіў 14 галоў.

«Цюмень»

Улетку 2014 года на правах вольнага агента падпісаў кантракт з «Цюменню», за якую выступаў у Футбольнай нацыянальнай лізе. У камандзе узяў 12 нумар. У складзе каманды ў Першым дывізіёне дэбютаваў 3 жніўня 2014 года ў выязным матчы супраць самарскіх «Крылаў Саветаў» (2:1), галоўны трэнер Канстанцін Галкін даверыў Каробку пачаць гульню ў асноўным складзе, але на 59-й хвіліне ён быў заменены на Мікіту Целянкова. Свой дэбютны гол за «Цюмень» правёў 17 жніўня 2014 года, выйшаўшы на замену ў выязным матчы супраць «СКА-Энергіі», і забіўшы на 79-й хвіліне ў вароты Антона Казарэза, прынёс «Цюмені» нічыйны вынік (1:1). Усяго ў першым крузе сезона 2014/15 правёў за «Цюмень» 10 матчаў і забіў 2 мячы. У студзені 2015 года разарваў кантракт з клубам, пасля чаго прыбыў на прагляд у польскую «Карону».

«Віцебск»

У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск»[4]. Значную частку сезона 2015 вымушаны быў прапусціць з-за траўм. 22 чэрвеня, неўзабаве пасля аднаўлення ад траўмы, забіў першы гол за «Віцебск» — у браму салігорскага «Шахцёра» (выніковы лік 2:2).

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў віцебскі клуб[5].

Грузія

У сакавіку 2016 года далучыўся да азербайджанскага клуба «Кяпаз»[6], аднак так і не згуляў за яго. У красавіку 2016 года стаў іграком грузінскага «Калхеці-1913».

Улетку 2017 года перабраўся ў іншы грузінскі клуб — кутаіскае «Тарпеда». У складзе «Тарпеда» стаў чэмпіёнам Грузіі 2017.

«Валынь»

У лютым 2018 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком луцкай «Валыні»[7]. Пакінуў валынскі клуб у канцы 2018 года.

Познія гады

У ліпені 2019 года далучыўся да клуба «Інгулец», якому па выкінах сезона 2019/20 дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам у верасні 2020 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925», дзе гуляў да канца года.

У ліпені 2021 года папоўніў склад «Краматорска».

Міжнародная кар’ера

У 2011 годзе выклікаўся ў моладзевую зборную Украіны[8].

Дасягненні

Зноскі

  1. Volodymyr Korobka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Чемпионат Украины. Символическая сборная 13-го тура Архівавана 8 жніўня 2014.
  3. Символическая сборная 15-го тура УПЛ по версии UA-Футбол
  4. Украинский нападающий пополнил ряды “Витебска”
  5. Павленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают “Витебск”
  6. Полузащитник “Витебска” тренируется с “Кяпазом”
  7. Владимир Коробка - игрок Волыни(недаступная спасылка)
  8. Яковенко трубит сборы
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Кутаісі
Катэгорыя·Ігракі ФК Валгар Астрахань
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Цюмень
Катэгорыя·Ігракі ФК Краматорск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Ігракі ФК Валынь Луцк
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Калхеці-1913 Поці
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст 1925 Харкаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Дніпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск