wd wp Пошук:

Уладзімір Васільевіч Гамзін

Уладзімір Васільевіч Гамзін (1919—2001) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Уладзімір Гамзін нарадзіўся 29 верасня 1919 года ў вёсцы Акатная Маза (цяпер — Хвалынскі раён Саратаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу, пасля чаго з-за беднаты бацькоў быў вымушаны пражываць у дзядзькі ў горадзе Баку. Скончыў школу фабрычна-заводскага вучнёўства, працаваў слесарам, адначасова працягваў вучобу ў вячэрняй сярэдняй школе і аэраклубе. Восенню 1919 года Гамзін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Будучы матарыстам авіяцыйнай часці, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. У 1941 году Гамзін скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у боях на Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім і 3-м Беларускіх франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваленні Украінскай ССР, Крыма, Беларускай і Літоўскай ССР, баях ва Усходняй Прусіі[1].

Да лютага 1945 года гвардыі капітан Уладзімір Гамзін быў памочнікам па паветрана-стралковай службе камандзіра 74-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 447 баявых вылетаў, нанёсшы вялікія страты праціўніку[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года гвардыі капітан Уладзімір Гамзін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюзу з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 6249[1].

Пасля заканчэння вайны Гамзін працягнуў службу ў Савецкай Арміі. Быў звольнены ў запас у званні падпалкоўніка. Жыў у Гомелі, працаваў на заводзе «Гомсельмаш». Памер 1 лістапада 2001 года[1].

Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені і Аляксандра Невского, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Уладзімір Васільевіч Гамзін на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хвалынскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза