У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піпін. Уладзімір Анатольевіч Піпін (нар. 10 студзеня 1972, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.
Скончыў у 1991 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1997 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў. 3 1994 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1].
З 2005 года працуе на кафедры малюнка, жывапісу, скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў. Выкладае акадэмічны рысунак, дэкаратыўную пластыку і архітэктоніку. Распрацаваў метадычны дапаможнік «Асновы акадэмічнага рэльефа»[2].
Член Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — граніт, бронза.
Сярод твораў: скульптуры князя Усяслава Чарадзея, «Шэры анёл» (Орша), «Сон воіна» (Магілёў), «Валькірыя» (Ломжа, Польшча), кампазіцыі «Тэатр», «Русалачка» (Сувалкі, Польшча), рэльеф «Старонкі да жыцця» (Мінск)[1], памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці» ў Полацку (арх. А. Сардараў)[3][4], помніка Льву Сапегу ў Слоніме (у сааўтарстве з Іванам Міско і Сяргеем Логвіным)[5].
Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях[1].
Помнік пісьменніку Івану Шамякіну ў Добрушы (у сааўтарстве з Канстанцінам Касцючэнкам)[6].