wd wp Пошук:

Уладзімір Анатольевіч Піпін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піпін. Уладзімір Анатольевіч Піпін (нар. 10 студзеня 1972, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыў у 1991 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1997 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў. 3 1994 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1].

З 2005 года працуе на кафедры малюнка, жывапісу, скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў. Выкладае акадэмічны рысунак, дэкаратыўную пластыку і архітэктоніку. Распрацаваў метадычны дапаможнік «Асновы акадэмічнага рэльефа»[2].

Член Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць

Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці

Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — граніт, бронза.

Сярод твораў: скульптуры князя Усяслава Чарадзея, «Шэры анёл» (Орша), «Сон воіна» (Магілёў), «Валькірыя» (Ломжа, Польшча), кампазіцыі «Тэатр», «Русалачка» (Сувалкі, Польшча), рэльеф «Старонкі да жыцця» (Мінск)[1], памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці» ў Полацку (арх. А. Сардараў)[3][4], помніка Льву Сапегу ў Слоніме (у сааўтарстве з Іванам Міско і Сяргеем Логвіным)[5].

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях[1].

Помнік пісьменніку Івану Шамякіну ў Добрушы (у сааўтарстве з Канстанцінам Касцючэнкам)[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 Піпін Уладзімір Анатольевіч
  2. Кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры Архівавана 2 верасня 2019.
  3. Ад Рагвалода да святой Еўфрасінні. У Полацку з’явіўся помнік беларускай дзяржаўнасці Архівавана 25 верасня 2019.
  4. «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці». 19 Чэрвеня 2017
  5. Помнік Льву Сапегу ўстанавілі ў Слоніме 22.08.2019
  6. У скверы на праспекце Міра адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў