wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Хвашчынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хвашчынскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзімір Хвашчынскі (нар. 10 мая 1990, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мінск» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2022).

Клубная кар’ера

«Дынама» Брэст

Выхаванец брэсцкага футбола, у 2008 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду брэсцкага «Дынама». У 2012 годзе, пасля таго як клуб пакінулі Дзмітрый Мазалеўскі і Мікалай Януш, стаў асноўным нападнікам каманды.

«Дынама» Мінск

У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаючы звачайна на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену. У сезоне 2014 канчаткова страціў месца ў аснове мінскага клуба. Выступаў пераважна за дубль, за асноўную каманду толькі 5 разоў выхадзіў на замену. У выніку ў ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Мінск»[3], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка.

У студзені 2015 года вярнуўся ў «Дынама»[4], якое ўзначаліў чэшскі спецыяліст Душан Угрын. Правёў разам з асноўнай камандай дынамаўцаў першыя два турэцкіх зборы (люты 2015), па выніках якіх не здолеў замацавацца ў складзе. У сакавіку 2015 года пакінуў «Дынама» па пагадненні бакоў[5].

Усяго нападнік правёў за мінскае «Дынама» 38 матчаў ва ўсіх турнірах (чэмпіянат і Кубак Беларусі, адборачныя раўнды Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 4 галы.

«Мінск»

Адразу пасля расстання з «Дынама» Уладзімір далучыўся да складу «Мінска», разам з якім адправіўся на замежны збор[6]. 26 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з «гараджанамі»[7].

У складзе «Мінска» замацаваўся ў аснове, гуляючы на розных пазіцыях у нападзенні і паўабароне. З 10 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі 2015.

У студзені 2016 года стала вядома, што Хвашчынскі мае намер працягнуць кар’еру ў іншым чэмпіянаце[8].

Вяртанне ў «Дынама»

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», і ў лютым вярнуўся ў склад дынамаўцаў[9]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, але ўлетку, пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, здолеў стаць асноўным нападнікам мінчан, у выніку з 10 галамі (8 у чэмпіянаце, 1 у Кубку Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на наступны сезон[10], а ў жніўні 2017 года — да канца сезона 2018[11]. У сезоне 2017 заставаўся адным з асноўных нападнікаў, за сезон забіў 10 галоў (9 у чэмпіянаце Беларусі, 1 у Лізе Еўропы).

Сезон 2018 пачынаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З верасня зноў стаў часцей выхадзіць на замену. Усяго за сезон забіў 9 галоў (6 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у Лізе Еўропы) і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2018 года пакінуў «Дынама»[12].

«Шахцёр»

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. Не здолеў стаць іграком асновы, звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск»[14], дзе стаў асноўным іграком. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Салігорск[15] і разарваў кантракт з «Шахцёрам»[16],

Трэці прыход у «Дынама» Мінск

У ліпені 2019 года, пасля сыходу з «Шахцёра», зноў стаў іграком мінскага «Дынама»[17]. Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[18].

У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выхадзіў выключна на замену. У ліпені 2021 года быў адпраўлены ў арэнду ў казахстанскі клуб «Каспій»[19]. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[20].

Вяртанне ў «Мінск»

У студзені 2022 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Мінскам»[21]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2022 адзначыўся 20 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, што стала найлепшым паказчыкам для беларускіх ігракоў з 2007 года. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[22].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў двух матчах). У 2011—2012 гадах — ігрок алімпійскай зборнай Беларусі.

14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі. 25 сакавіка 2013 года забіў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць Канады, аднак пасля гэтага амаль 10 гадоў не выклікаўся ў зборную. 17 лістапада 2022 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за зборную ў таварыскім масчы супраць Сірыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Vladimir Khvashchinski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 https://fcminsk.by/player/vladimir-hvashhinskij/
  3. «Минск» арендовал Хващинского
  4. Кузьменок и Хващинский начнут подготовку к сезону в составе минского «Динамо»
  5. Минское “Динамо” расторгло контракт с Владимиром Хващинским
  6. Хващинский отправился с «Минском» на сбор в Турцию
  7. Владимир Хващинский подписал контракт с “Минском”
  8. Владимир Хващинский покинул “Минск”
  9. Хващинский, Шрамченко и Козлов подписали контракты с минским “Динамо”
  10. Минское “Динамо” продлило контракт с Хващинским
  11. Хващинский продлил контракт с минским “Динамо”
  12. Минское «Динамо» объявило об уходе Хващинского
  13. Хващинский продолжит карьеру в “Шахтере”
  14. “Минск” арендовал у “Шахтера” Хващинского
  15. Владимир Хващинский вернулся в Солигорск
  16. Владимир Хващинский вернулся в “Шахтер”, но ненадолго
  17. Хващинский вновь в минском “Динамо”
  18. Хващинский продлил контракт с минским “Динамо”
  19. Минское “Динамо” отдало Хващинского в аренду в Казахстан
  20. Владимир Хващинский покинул минское “Динамо”
  21. Шрамченко и Хващинский будут защищать цвета “Минска”
  22. АБФФ назвала Владимира Хващинского лучшим футболистом Беларуси 2022 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Каспій Актау
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта