wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Кошчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кошчанка. Уладзімір (Уладзь) Аляксандравіч Кошчанка (нар. 1974) — беларускі мовазнавец.

Біяграфія

Скончыў у 1998 годзе Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, у 2002 годзе аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі. Загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Сфера інтарэсаў: лексікалогія, беларуская дыялекталогія, параўнальнае мовазнаўства, англійская мова, славянскія мовы і інш.

Удзельнічаў у стварэнні праграмы праверкі беларускай арфаграфіі для Mіcrosoft Offіce і некаторых іншых праграмных прадуктаў[1].

Займаецца стварэннем Беларускага N-корпусу, прататыпа Нацыянальнага корпусу беларускай мовы. У час круглага стала «Роля iнфармацыйных тэхналогiй у захаваннi i папулярызацыi беларускай мовы» ў Выдавецкiм доме «Звязда» ў 2020 годзе звяртаў увагу на праблему выкарыстання інтэрнэт-перакладчыка, прычым менавіта з рускай мовы на беларускую, што не спрыяе напаўненню Корпуса беларускай мовы, перадае толькі інфармацыю, але не багацце мовы — атрымоўваецца машынны тэкст, які паўтарае рускі сінтаксіс, рускія выразы[2].

Зноскі

  1. «Няма на зямлі таго шчасця і гора, якога б ты нам перадаць не магла…»
  2. zviazda.by

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няпэўнай значнасцю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных