wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Дукельскі

Уладзімір Аляксандравіч Дукельскі (англ.: Vernon Duke; 10 кастрычніка 1903, Параф’янава, Віленская губерня — 16 студзеня 1969, Санта-Моніка, штат Каліфорнія, ЗША) — кампазітар, піяніст, паэт і перакладчык.

Біаграфія

Нарадзіўся на чыгуначнай станцыі каля в. Параф’янава Докшыцкага раёна.

У 1914—1919 гадах вучыўся ў Кіеўскай кансерваторыі па класах фартэпіяна, тэорыі музыкі і кампазіцыі. З 1919 года з сям’ёй выехаў у Турцыю. З 1921 года ў ЗША, дзе па прапанове Дж. Гершвіна ўзяў псеўданім Дзюк Вернон, якім спачатку падпісваў песні і джазавыя кампазіцыі, а з 1955 года — усе музычныя творы.

Напісаў фартэпіянны канцэрт для А. Г. Рубінштэйна (1922), па запрашэнні якога з 1924 года працаваў у Парыжы, дзе стварыў музыку да балета «Зефір і Флора» для трупы С. П. Дзягілева (1925) і Першую сімфонію (1928). У 1925—1929 гадах пісаў музыку для тэатральных пастановак у Лондане, у т. л. да аперэты «Івона» (1926), музычнай камедыі «Жоўтая маска» (1928). У 1929 годзе вярнуўся ў ЗША, пісаў музыку да фільмаў. Самыя вядомыя яго кампазіцыі «Красавік у Парыжы» (1932) на вершы Э. Харбурга, якую выконвалі дзясяткі музыкантаў ад К. Бейсі да Л. Армстранга, і «Восень у Нью-Ёрку» (1934), напісаная на ўласныя вершы для пастаноўкі на Брадвеі, мюзікл «Хіжына ў небе» (1940, харэаграфія Дж. Баланчына). Аўтар Другой (1930) і Трэцяй (1946) сімфоній, араторыі «Канец Санкт-Пецярбурга» (1938), оперы «Барышня-сялянка» (1958), балетаў. У апошнія гады жыцця ствараў музыку да кінафільмаў і тэатральных пастановак, песні, камерныя творы.

Апублікаваў звыш 100 артыкулаў аб музыцы і тэатры, аўтабіяграфію «Пашпарт у Парыж» (Бостан, 1955), зборнік эсэ аб музыцы «Слухай!» (Нью-Ёрк, 1963), зборнікі вершаў на рускай мове «Пасланні», «Пакуты немаладога Вертэра» (абодва 1962), «Карцінная галерэя» (1965), «Паездка кудысьці» (1968). Перакладаў англійскіх і амерыканскіх паэтаў Э. Паўнда, Р. Фроста, К. Сандбурга, Д. Паркер і інш.

У 1942—1944 гадах у званні лейтэнанта служыў у войсках Берагавой аховы ЗША. Заснавальнік і прэзідэнт «Таварыства забытай музыкі» (1947).

Памёр Уладзімір Аляксандравіч Дукельскі 16 студзеня 1969 года ў г. Санта-Моніка, штат Каліфорнія (ЗША).

Памяць

Яго імя занесена ў Залу гонару аўтараў песень Нацыянальнай акадэміі папулярнай музыкі ЗША (1970).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Vernon Duke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Мемуарысты ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад раку лёгкага
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Санта-Моніцы
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кампазітары Францыі
Катэгорыя·Кампазітары-песеннікі
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка