wd wp Пошук:

Эзра Паўнд

Эзра Уэстан Луміс Паўнд (англ.: Ezra Weston Loomis Pound; 30 кастрычніка 1885 — 1 лістапада 1972) — амерыканскі паэт , адзін з заснавальнікаў англамоўнай мадэрнісцкай літаратуры, выдавец і рэдактар.

У 1924 годзе пераехаў у Італію. Цягам 1930-х і 1940-х пісаў артыкулы для выданняў брытанскага фашыста Освальда Мослі, захапляўся фашызмам Беніта Мусаліні і выказваў падтрымку Адольфу Гітлеру. Шмат разоў публічна выказваўся ў антысеміцкім духу. У часе Другой сусветнай вайны працаваў на італьянскую фашысцкую прапаганду — рабіў радыёперадачы, арыентаваныя на англійскамоўную, у першую чаргу амерыканскую, аўдыторыю. У 1943 годзе падтрымаў «Італьянскую сацыяльную рэспубліку» (Рэспубліку Сало) і заставаўся ёй верны да поўнай ваеннай паразы ў 1945 годзе. Быў затрыманы італьянскімі партызанамі і перададзены амерыканскім ваенным. Быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, але прызнаны псіхічна няздольным паўстаць перад судом. Да 1958 года ўтрымліваўся ў псіхіятрычным шпіталі Св. Лізаветы (Вашынгтон, акруга Калумбія). Пасля вызвалення з’ехаў у Італію, дзе пражыў да смерці.

Зборнікі і цыклы

Беларускія пераклады

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Янка Юхнавец, Андрэй Хадановіч[6], Лявон Баршчэўскі[7], Макс Шчур[8].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ezra Pound // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118596039 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  5. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  7. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
  8. Азы чытаньня
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Фашысты ЗША
Катэгорыя·Постаці антысемітызму
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імажызм
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя на Сан-Мікеле
Катэгорыя·Паэты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Антысемітызм у ЗША
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Амерыканскі калабарацыянізм
Катэгорыя·Антыкамуністы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Айдаха
Катэгорыя·Выпускнікі Пенсільванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта