wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Журавель

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Журавель. Уладзімір Журавель (9 чэрвеня 1971, Сяміпалацінск, Казахская ССР18 лістапада 2018, Мінск) — беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.

Кар’ера

Ігравая

Доўгі час выступаў за мінскае «Дынама», з якім 6 разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі. У канцы 1995 года выехаў у Ізраіль на запрашэнне іерусалімскага клуба «Хапаэль», за які, аднак, выступаў менш як 4 месяцы[3]. Гуляў таксама ў расійскіх клубах. У 2003 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за «Дарыду» і жодзінскае «Тарпеда», у складзе якога і завяршыў кар’еру ў 2005 годзе.

У 1993—1997 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская

У 2005 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда». У другой палове сезону 2006 выконваў абавязкі галоўнага трэнера жодзінцаў.

У пачатку 2010 года новы галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Эдуард Малафееў запрасіў Жураўля ў клуб на месца свайго асістэнта. Крыху пазней, у маі 2010 года, у сувязі з хваробай Малафеева Журавель быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнерам «Шахцёра». Чатыры разы запар (2010—2013) прывёў каманду да срэбраных медалёў, але толькі ў сезоне 2013 здолеў стварыць канкурэнцыю барысаўскаму БАТЭ ў барацьбе за залатыя медалі. Горш атрымалася выступленне ў Лізе Еўропы — тройчы «Шахцёр» не здолеў прайсці другі кваліфікацыйны раўнд.

У снежні 2013 года, пасля апошняга матчу чэмпіянату, пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Шахцёра». У канцы таго ж месяца быў прызначаны новым галоўным трэнерам мінскага «Дынама»[4]. З дынамаўцамі здолеў дабіцца значных поспехаў: клуб доўгі час трымаў барацьбу з барысаўскім БАТЭ за чэмпіёнства, але ў выніку атрымаў срэбраныя ўзнагароды (якія для Жураўля сталі пятымі запар). Таксама пад кіраўніцтвам Жураўля «Дынама» ўпершыню ў гісторыі прабілася ў групавы этап Лігі Еўропы. Тым не менш, у снежні 2014 года Журавель пакінуў пасаду галоўнага трэнера[5].

У студзені 2015 года стаў асістэнтам новага галоўнага трэнера малдаўскай «Дачыі» Алега Кубарава, з якім некалі працаваў у жодзінскім «Тарпеда»[6]. Ужо ў сакавіку 2015 года разам з Кубаравым пакінуў «Дачыю»[7].

У снежні 2015 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Гомеля»[8]. У сезоне 2016 прывёў гомельскі клуб да перамогі ў Першай лізе. У снежні 2016 года было абвешчана, што Журавель падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[9]. Пачатак сезону 2017 у чэмпіянаце атрымаўся для брэстчан няўдалым, аднак каманда здолела выйграць Кубак Беларусі. Паспяхова праведзеная другая палова сезону дазволіла «Дынама» заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце краіны, якое стала для клуба найлепшым з 1992 года. Тым не менш, у снежні 2017 года Журавель па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама»[10].

У студзені 2018 года стаў галоўным трэнерам казахстанскага клуба «Шахцёр» з Караганды[11]. Пакінуў каманду ў ліпені таго ж года па пагадненні бакоў[12].

Памёр 18 лістапада 2018 года пасля працяглай хваробы[13].

Меў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Vladimir Zhuravel // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Uladzimir Zhuravel // FBref.com
  3. https://belisrael.info/?p=27880
  4. Владимир Журавель возглавил минское «Динамо»
  5. Минское «Динамо» не продлило соглашение с Владимиром Журавлем
  6. Олег Кубарев официально возглавил «Дачию». Владимир Журавель и Эдуард Тучинский вошли в тренерский штаб
  7. Олег Кубарев, спустя месяц после назначения, расторг контракт с молдавской «Дачией»
  8. Владимир Журавель возглавил «Гомель»
  9. Владимир Журавель возглавил брестское «Динамо»
  10. Брестское «Динамо» официально сообщило о расставании с Владимиром Журавелем
  11. Владимир Журавель возглавил карагандинский «Шахтер»
  12. Владимир Журавель покинул пост наставника карагандинского “Шахтера”
  13. Умер Владимир Журавель

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Жамчужына Сочы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Семеі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Шахцёр Караганда
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Крышталь Смаленск
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Іерусалім
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных