.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Журавель. Уладзімір Журавель (9 чэрвеня 1971, Сяміпалацінск, Казахская ССР — 18 лістапада 2018, Мінск) — беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.
Доўгі час выступаў за мінскае «Дынама», з якім 6 разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі. У канцы 1995 года выехаў у Ізраіль на запрашэнне іерусалімскага клуба «Хапаэль», за які, аднак, выступаў менш як 4 месяцы[3]. Гуляў таксама ў расійскіх клубах. У 2003 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за «Дарыду» і жодзінскае «Тарпеда», у складзе якога і завяршыў кар’еру ў 2005 годзе.
У 1993—1997 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
У 2005 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда». У другой палове сезону 2006 выконваў абавязкі галоўнага трэнера жодзінцаў.
У пачатку 2010 года новы галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Эдуард Малафееў запрасіў Жураўля ў клуб на месца свайго асістэнта. Крыху пазней, у маі 2010 года, у сувязі з хваробай Малафеева Журавель быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнерам «Шахцёра». Чатыры разы запар (2010—2013) прывёў каманду да срэбраных медалёў, але толькі ў сезоне 2013 здолеў стварыць канкурэнцыю барысаўскаму БАТЭ ў барацьбе за залатыя медалі. Горш атрымалася выступленне ў Лізе Еўропы — тройчы «Шахцёр» не здолеў прайсці другі кваліфікацыйны раўнд.
У снежні 2013 года, пасля апошняга матчу чэмпіянату, пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Шахцёра». У канцы таго ж месяца быў прызначаны новым галоўным трэнерам мінскага «Дынама»[4]. З дынамаўцамі здолеў дабіцца значных поспехаў: клуб доўгі час трымаў барацьбу з барысаўскім БАТЭ за чэмпіёнства, але ў выніку атрымаў срэбраныя ўзнагароды (якія для Жураўля сталі пятымі запар). Таксама пад кіраўніцтвам Жураўля «Дынама» ўпершыню ў гісторыі прабілася ў групавы этап Лігі Еўропы. Тым не менш, у снежні 2014 года Журавель пакінуў пасаду галоўнага трэнера[5].
У студзені 2015 года стаў асістэнтам новага галоўнага трэнера малдаўскай «Дачыі» Алега Кубарава, з якім некалі працаваў у жодзінскім «Тарпеда»[6]. Ужо ў сакавіку 2015 года разам з Кубаравым пакінуў «Дачыю»[7].
У снежні 2015 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Гомеля»[8]. У сезоне 2016 прывёў гомельскі клуб да перамогі ў Першай лізе. У снежні 2016 года было абвешчана, што Журавель падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[9]. Пачатак сезону 2017 у чэмпіянаце атрымаўся для брэстчан няўдалым, аднак каманда здолела выйграць Кубак Беларусі. Паспяхова праведзеная другая палова сезону дазволіла «Дынама» заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце краіны, якое стала для клуба найлепшым з 1992 года. Тым не менш, у снежні 2017 года Журавель па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама»[10].
У студзені 2018 года стаў галоўным трэнерам казахстанскага клуба «Шахцёр» з Караганды[11]. Пакінуў каманду ў ліпені таго ж года па пагадненні бакоў[12].
Памёр 18 лістапада 2018 года пасля працяглай хваробы[13].
Меў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».
Профіль на сайце pressball.by (руск.)