wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Батан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Батан. Уладзімір Іванавіч Батан (нар. 28 студзеня 1961, в. Мардзвін Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў галоўным інжынерам калгаса «Шлях Леніна» Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Працаваў начальнікам змены, майстрам па рамонту кранавага абсталявання і металаканструкцый, старшым майстрам, начальнікам цэха рамонту металургічнага абсталявання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі металургічны завод» у горадзе Жлобіне.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Республікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня