wd wp Пошук:

Укрэксімбанк

Укрэксімбанк (укр.: Укрексі́мбанк, англ.: Ukreximbank, поўная назва: Публічнае акцыянернае таварыства «Державний експортно-імпортний банк України») — украінскі банк і ўніверсальная крэдытна-фінансавая ўстанова, 100% акцый якой належыць дзяржаве ў асобе Кабінету Міністраў Украіны. Заснаваны Ўрадам Украіны ў 1992 годзе з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах прамысловасці, знешняга гандлю, эканомікі і фінансаў. Агульныя актывы банка па стане на 1 студзеня 2016 года склалі 141 мільярд грыўняў, па іх памерах Укрэксімбанк займае трэцяе месца сярод усіх банкаў Украіны. Па памерах укладаў юрыдычных асоб банк займае першае месца.[2]

Па дадзеных брытанскага часопіса The Banker, у 2014 годзе Укрэксімбанк займаў адзінаццатую пазіцыю ў рэйтынгу найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і 388-ю ў рэйтынгу тoп-1000 сусветных банкаў.[3] Галоўны офіс Укрэксімбанка размешчаны ў Кіеве. Банк другі год запар з’яўляецца стратным. У 2015 годзе ён панёс страты на суму 14,1 мільярдаў грыўняў, што на 44% больш чым на год раней (9,8 млрд. грн. страт у 2014).[2][4]

Па класіфікацыі НБУ, з’яўляецца адным з трох сістэмна важных банкаў ва Украіне ў 2016 годзе.[5]

Пра банк

Структура АТ «Укрексімбанк» складаецца з Галаўнога офіса, 27 філіялаў, 75 аддзяленняў і 2 прадстаўніцтваў за мяжой — у гарадах Лондан і Нью-Ёрк. Укрэксімбанк мае найбольш распаўсюджаную ў Украіне сетку банкаў-карэспандэнтаў (больш 850 банкаўскіх устаноў у розных краінах свету). Місія банка — садзейнічаць развіццю эканомікі Украіны і бізнесу кліентаў, пераважна экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных галін эканомікі, шляхам крэдытавання і банкаўскага абслугоўвання фінансавых аперацый кліентаў, падтрымкі нацыянальнага экспарцёра і выкананне функцыі фінансавага агента Урада Украіны.

Статутам Банка вызначана, што АТ «Укрексімбанк» заснавана для прыцягнення знешніх і ўнутраных крэдытных рэсурсаў у эканоміку Украіны, прадастаўленне і атрыманне крэдытаў ад імя і па даручэнні Кабінета Міністраў Украіны (як фінансавы агент Урада), фінансавання і забеспячэння экспартна-імпартных аперацый прадпрыемстваў, абслугоўванне дзяржаўнага знешняга доўгу Украіны, ажыццяўленне аперацый на грашовым, валютным і фондавым рынку, ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па фінансаванні інвестыцыйных праектаў, прадастаўлення банкаўскіх паслуг, супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, укараненне іншых відаў дзейнасці, ажыццяўленне іншых аперацый у адпаведнасці з заканадаўствам і патрабаваннямі Статута.

АТ «Укрексімбанк» паспяхова супрацоўнічае з вядучымі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, такімі як Сусветны банк, ЕБРР, KfW, NIB, IFC, з буйнымі замежнымі банкамі і фінансава-крэдытнымі ўстановамі. За час сваёй дзейнасці на міжнародных фінансавых рынках і ў галіне экспартнага фінансавання Банк стаў прамым пазычальнікам і гарантам 35 вядучых экспартна-крэдытных агенцтваў свету.

Укрэксімбанку належыць даччыная лізінгавая кампанія ТАА «Ексімлізинг» (заснавана ў 2006).[6][7]

Гісторыя

Філіял Укрэксімбанка ў Львове (2012).

«Державний експортно-імпортний банк України» быў створаны 3 студзеня 1992 года згодна з Указам Прэзідэнта Украіны № 29 і 23 студзеня таго ж года банк атрымаў сваю першую ліцэнзію ад Нацыянальнага банка Украіны[8].

5 мая 2009 ўступіла ў сілу пастанова Кабінета Міністраў Украіны ад 15 красавіка 2009 № 375, згодна з якой Укрэксімбанку зменена яго поўная назва з адкрытага акцыянернага таварыства на публічнае акцыянернае таварыства шляхам унясення адпаведных змяненняў у Статут банка.

На працягу палітычнага і эканамічнага крызісу 2014-2015 гадоў Укрэксімбанк атрымаў найбуйнейшыя у сваёй гісторыі страты. У 2014 годзе яны дасягнулі 9,8 мільярдаў грыўняў, а ў 2015 павялічыліся да 14,1 мільярда. У справаздачы банка 2015 года асноўнымі прычынамі такіх страт названыя абясцэненне актываў з прычыны эканамічнага крызісу і страты ад курсавой розніцы па аперацыях у замежнай валюце.[9]

8 ліпеня 2015 года, Укрэксімбанк завяршыў рэструктурызацыю еўрааблігацый на агульную суму 1,475 мільярдаў даляраў ЗША.[10]

26 лютага 2016 года у мэтах аптымізацыі сеткі філіялаў Укрэксімбанка, наглядальным саветам банка прынята рашэнне на працягу года ліквідаваць філіялы ў Данецку, Луганску і Ізмаіле.[11]

Рэйтынгі і ўзнагароды

Старшыні Праўлення

Структура ўласнасніцтва

Па стане на 1 студзеня 2016 года структура ўласнасці з’яўляецца наступнай:[19]

Уладальнік акцый Звычайных акцый Працэнт эканамічных правоў
Дзяржава Украіна *21 208 750[20]100%
Мінарытарныя ўладальнікі акцый00%
Увогуле21 208 750100%

Заўвага:

* — у асобе Міністэрства фінансаў Украіны, дзейнасць якога накіроўваецца і каардынуецца Кабінетам Міністраў Украіны.

Зноскі

  1. Укрексімбанк. Керівництво // Офіційний сайт НБУ (укр.) (нявызн.). bank.gov.ua (13 сакавіка 2020). Праверана 13 сакавіка 2020.
  2. 1 2 3 4 НБУ (нявызн.). bank.gov.ua (1 студзеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  3. ПриватБанк вошел в ТОП-10 банков Восточной Европы (руск.) (нявызн.). finance.bigmir.net (6 жніўня 2014). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  4. НБУ (нявызн.) (недаступная спасылка). bank.gov.ua (1 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2015. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  5. Національний банк визначив три системно важливих банки (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). Прес-реліз НБУ від 22.02.2016. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  6. Статут АТ Експортно-Імпортний Банк України, редакція від 30 березня 2016 (укр.) (нявызн.). eximb.com. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  7. Річна консолідована фінансова звітність за 2015 рік разом зі звітом незалежного аудитора (укр.) (нявызн.). eximb.com (20 ліпеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  8. Етапи розвитку (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). eximb.com. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  9. Річна консолідована фінансова звітність за 2015 рік разом зі звітом незалежного аудитора (укр.) (нявызн.). eximb.com (20 ліпеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  10. Укрексімбанк успішно завершив реструктуризацію єврооблігацій (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). eximb.com (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  11. «Укрексімбанк» вирішив ліквідувати філії в Донецьку, Луганську та Ізмаїлі (укр.) (нявызн.). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  12. Укрексімбанк визнано найкращим банком з передекспортного фінансування в Європі та Центральній Азії (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  13. Укрексімбанк очолив рейтинг надійності депозитів FUDI (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  14. ГVардія корпоративних брендів — 2012 (Банки) (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  15. Укрексімбанк — найдорожчий фінансовий бренд України (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  16. Укрексімбанк знову очолив рейтинг надійності депозитів (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  17. Затишье перед бурей (руск.) (нявызн.). Україна Бізнес ревю, № 14 (4 красавіка 2012). Праверана 22 чэрвеня 2017.(недаступная спасылка)
  18. Standard & Poor’s називає Укрексімбанк найбільш прозорим банком України (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  19. Структура власницті АТ “Укрексімбанк” (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). bank.gov.ua (1 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  20. Статут АТ Експортно-Імпортний Банк України, редакція від 30 березня 2016 (укр.) (нявызн.). eximb.com. Праверана 22 чэрвеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Банкі паводле алфавіта