Укрэксімбанк (укр.: Укрексі́мбанк, англ.: Ukreximbank, поўная назва: Публічнае акцыянернае таварыства «Державний експортно-імпортний банк України») — украінскі банк і ўніверсальная крэдытна-фінансавая ўстанова, 100% акцый якой належыць дзяржаве ў асобе Кабінету Міністраў Украіны. Заснаваны Ўрадам Украіны ў 1992 годзе з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах прамысловасці, знешняга гандлю, эканомікі і фінансаў. Агульныя актывы банка па стане на 1 студзеня 2016 года склалі 141 мільярд грыўняў, па іх памерах Укрэксімбанк займае трэцяе месца сярод усіх банкаў Украіны. Па памерах укладаў юрыдычных асоб банк займае першае месца.[2]
Па дадзеных брытанскага часопіса The Banker, у 2014 годзе Укрэксімбанк займаў адзінаццатую пазіцыю ў рэйтынгу найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і 388-ю ў рэйтынгу тoп-1000 сусветных банкаў.[3] Галоўны офіс Укрэксімбанка размешчаны ў Кіеве. Банк другі год запар з’яўляецца стратным. У 2015 годзе ён панёс страты на суму 14,1 мільярдаў грыўняў, што на 44% больш чым на год раней (9,8 млрд. грн. страт у 2014).[2][4]
Па класіфікацыі НБУ, з’яўляецца адным з трох сістэмна важных банкаў ва Украіне ў 2016 годзе.[5]
Структура АТ «Укрексімбанк» складаецца з Галаўнога офіса, 27 філіялаў, 75 аддзяленняў і 2 прадстаўніцтваў за мяжой — у гарадах Лондан і Нью-Ёрк. Укрэксімбанк мае найбольш распаўсюджаную ў Украіне сетку банкаў-карэспандэнтаў (больш 850 банкаўскіх устаноў у розных краінах свету). Місія банка — садзейнічаць развіццю эканомікі Украіны і бізнесу кліентаў, пераважна экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных галін эканомікі, шляхам крэдытавання і банкаўскага абслугоўвання фінансавых аперацый кліентаў, падтрымкі нацыянальнага экспарцёра і выкананне функцыі фінансавага агента Урада Украіны.
Статутам Банка вызначана, што АТ «Укрексімбанк» заснавана для прыцягнення знешніх і ўнутраных крэдытных рэсурсаў у эканоміку Украіны, прадастаўленне і атрыманне крэдытаў ад імя і па даручэнні Кабінета Міністраў Украіны (як фінансавы агент Урада), фінансавання і забеспячэння экспартна-імпартных аперацый прадпрыемстваў, абслугоўванне дзяржаўнага знешняга доўгу Украіны, ажыццяўленне аперацый на грашовым, валютным і фондавым рынку, ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па фінансаванні інвестыцыйных праектаў, прадастаўлення банкаўскіх паслуг, супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, укараненне іншых відаў дзейнасці, ажыццяўленне іншых аперацый у адпаведнасці з заканадаўствам і патрабаваннямі Статута.
АТ «Укрексімбанк» паспяхова супрацоўнічае з вядучымі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, такімі як Сусветны банк, ЕБРР, KfW, NIB, IFC, з буйнымі замежнымі банкамі і фінансава-крэдытнымі ўстановамі. За час сваёй дзейнасці на міжнародных фінансавых рынках і ў галіне экспартнага фінансавання Банк стаў прамым пазычальнікам і гарантам 35 вядучых экспартна-крэдытных агенцтваў свету.
Укрэксімбанку належыць даччыная лізінгавая кампанія ТАА «Ексімлізинг» (заснавана ў 2006).[6][7]
«Державний експортно-імпортний банк України» быў створаны 3 студзеня 1992 года згодна з Указам Прэзідэнта Украіны № 29 і 23 студзеня таго ж года банк атрымаў сваю першую ліцэнзію ад Нацыянальнага банка Украіны[8].
5 мая 2009 ўступіла ў сілу пастанова Кабінета Міністраў Украіны ад 15 красавіка 2009 № 375, згодна з якой Укрэксімбанку зменена яго поўная назва з адкрытага акцыянернага таварыства на публічнае акцыянернае таварыства шляхам унясення адпаведных змяненняў у Статут банка.
На працягу палітычнага і эканамічнага крызісу 2014-2015 гадоў Укрэксімбанк атрымаў найбуйнейшыя у сваёй гісторыі страты. У 2014 годзе яны дасягнулі 9,8 мільярдаў грыўняў, а ў 2015 павялічыліся да 14,1 мільярда. У справаздачы банка 2015 года асноўнымі прычынамі такіх страт названыя абясцэненне актываў з прычыны эканамічнага крызісу і страты ад курсавой розніцы па аперацыях у замежнай валюце.[9]
8 ліпеня 2015 года, Укрэксімбанк завяршыў рэструктурызацыю еўрааблігацый на агульную суму 1,475 мільярдаў даляраў ЗША.[10]
26 лютага 2016 года у мэтах аптымізацыі сеткі філіялаў Укрэксімбанка, наглядальным саветам банка прынята рашэнне на працягу года ліквідаваць філіялы ў Данецку, Луганску і Ізмаіле.[11]
Па стане на 1 студзеня 2016 года структура ўласнасці з’яўляецца наступнай:[19]
Уладальнік акцый | Звычайных акцый | Працэнт эканамічных правоў |
Дзяржава Украіна * | 21 208 750[20] | 100% |
Мінарытарныя ўладальнікі акцый | 0 | 0% |
Увогуле | 21 208 750 | 100% |
Заўвага:
*
— у асобе Міністэрства фінансаў Украіны, дзейнасць якога накіроўваецца і каардынуецца Кабінетам Міністраў Украіны.