wd wp Пошук:

Укерэвэ

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Укерэ́вэ (суахілі: Ukerewe) — востраў на поўдні возера Вікторыя. Уваходзіць у склад Танзаніі. Прыкладная плошча - 530 км². Насельніцтва (2012 г.) - 146 536 чал.[1]

Геаграфія

Востраў Укерэвэ — самы вялікі па памерах азёрны востраў не толькі Танзаніі, але і ўсёй Афрыкі. Месціцца ў паўднёвай частцы возера Вікторыя ў 45,8 км на паўночны усход ад горада Мванза, у 850 км на паўночны захад ад Дар-эс-Салама, у 530 км на паўночны захад ад Дадомы, сталіцы Танзаніі. На ўсходзе аддзелены вузкім пралівам ад кантынентальнай часткі Танзаніі.

Востраў узнік у выніку затаплення возерам Вікторыя нізкіх прыбярэжных частак сушы. Берагі нізкія, часткова зарослыя трыснёгам. Паверхня вострава амаль плоская. Толькі ў цэнтральнай частцы вылучаюцца невысокія пагоркі і скальныя фарміраванні. Пераважаюць штучныя насаджэнні дрэў. Значная частка вострава апрацавана ў выніку вядзення сельскай гаспадаркі.

Культура і сацыяльныя зносіны

Назва Укерэвэ паходзіць ад племені керэвэ (суахілі: Wakerewe), якое насяляе востраў і прыбярэжныя раёны возера Вікторыя. На тэрыторыі вострава можна ўбачыць каменныя постаці, што ў мінулым ладзіліся керэвэ для ўратавання правадыроў племені ад хваробы. У 1895 г. на востраў упершыню прыбылі нямецкія каталіцкія місіянеры для распаўсюджвання хрысціянства. Яны, а таксама ахрышчаныя імі вернікі (усяго 27 чалавек) былі забіты па загаду правадыра Луконгэ.

Адміністрацыйны цэнтр і адзіны горад — Нансі́а (каля 6 тысяч жыхароў). Большасць астравіцян — сельскія жыхары. Займаюцца земляробствам і рыбалоўствам. Дабрабыт астравіцян у значнай ступені залежыць ад ураджаяў бавоўны. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.

Укерэвэ мае сталую паромную сувязь з Мванзай і суседнім востравам Укара. На усход ад Нансіа працуе аэрапорт.

Сярод жыхароў Укерэвэ вялікі працэнт тых, хто пакутвае на альбінізм. Гэта тлумачыцца тым, што керэвэ не маюць традыцыйных забабонаў у адносінах да альбіносаў, таму на востраў перасяляюцца альбіносы з розных кутоў Танзаніі, дзе яны падвяргаюцца забойствам і ганенням.

Славутыя мясціны

Зноскі

  1. evi.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікторыя (возера)
Катэгорыя·Астравы Танзаніі