wd wp Пошук:

Укара

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ука́ра (суахілі: Ukara) — востраў на поўдні возера Вікторыя. Уваходзіць у склад Танзаніі. Прыкладная плошча - 80 км². Насельніцтва (2012 г.) - каля 16 000 чал.[1]

Геаграфія

Востраў Укара знаходзіцца на поўдні возера Вікторыя ў 8,5 км на поўнач ад суседняга вострава Укерэвэ, у 555 км на паўночны захад ад Дадомы, у 884 км на паўночны захад ад Дар-эс-Салама. Даўжыня з захаду на ўсход - 10,77 км, шырыня з поўдню на поўнач - каля 10 км. Найбольшыя вышыня — 1133 м.[2] Востраў узнік ў выніку затаплення возерам Вікторыя нізкіх прыбярэжных частак сушы.

Клімат экватарыяльны са значнымі сутачным ваганням тэмператур. Так, у кастрычніку дзённая тэмпература можа ў сярэнім трымацца каля +28° C, а ў начы — +15,5° C. Найбольш вільготны месяц — красавік, найбольш сухі — ліпень.

Культура

Назва Укара паходзіць ад племені кара (букара), якое здаўна насяляла востраў. Ужо ў пачатку XX ст. на ім жыло каля 17 тысяч чал. Кара практыкавалі даволі складаную сістэму земляробства, ладзілі тэрасіраваныя палі і займаліся ірыгацыяй, трымалі свойскую жывёлу[3]. Кожная сям’я кара будавала па дзве трысняговыя хаціны. У адной жылі людзі, у другой — жывёла, якая выкарыстоўвалася для абмену. Так, выкуп за жонку выплочвалі козамі — да дзесяці за адну жанчыну. Правадыры амукама падпарадкоўвалі абшчыннікаў праз пазыку малаком.

Рамёствы не былі распаўсюджаны. Адзіным вядомым карысным выкапнем на востраве была гліна. З яе рабілі жалейкі, а кераміку здабывалі ў іншых месцах праз абмен на прадукты сельскай гаспадаркі[4].

Агульнага дзяржаўнага ўтварэння не мелася. Грамадства падзялялася на буйныя патрылінейныя роды, на чале якіх стаялі спадчынныя правадыры. На Укары да сярэдзіны XX ст. існаваў звычай утаплення нованароджаных блізнят і хворых дзяцей.

Еўрапейцы ўпершыню трапілі на Укару ў 1875 г. У 1890 г. востраў быў фармальна падпарадкаваны Германіі. На ім была адчынена гандлёвая станцыя. Сітуацыя мала змянілася пасля таго, як пасля I Сусветнай вайны Укару падпарадкавалі брытанцы. У 1964 г. Укара ўвайшла ў склад Танзаніі.

У наш час кара працягваюць займацца пераважна сельскай гаспадаркай. Асноўныя культуры — бананы і бавоўна. Для ўнутранага ўжывання вырошчваюць проса. Важным заняткам жыхароў прыбярэжных вёсак з’яўляецца рыбалоўства. Аднымі з найбольш славутых мясцін Укары застаюцца “палац” правадыра Матабы на ўсходзе вострава[5] і “танцуючы камень”[6], скала, каля якой у мінулым забівалі блізнят і хворых дзяцей.

Інфраструктура

На востраве Укара працуе ўсяго толькі 1 аўтамабіль. Значная частка гаспадарак не мае электрычнасці. Дзейнічае сталая паромная пераправа на суседні востраў Укерэвэ.

Зноскі

  1. evi.com
  2. Ukara Island (Ukaraisland) - Mara Region Carte (Plan)
  3. Islands of Intensive Agriculture in Eastern Africa: Past & Present
  4. Bukara
  5. The Chief’s palace Архівавана 10 чэрвеня 2013.
  6. The Dancing stone in traditional Ukara
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Танзаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікторыя (возера)