wd wp Пошук:

Ужо

Ужо́[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, за за 42 км на поўнач ад горада Гарадок, каля вёскі Марчанкі.

Плошча паверхні возера 0,59 км². Даўжыня 3,14 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 7,73 км. Найбольшая глыбіня 12,6 м, сярэдняя 3,6 м. Аб′ём вады 2,12 млн м³. Плошча вадазбору 52,8 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, у ніжняй пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Вакол возера пойма шырынёй да 250 м. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае. На возеры 2 астравы агульнай плошчай каля 0,2 га. Зарастае да глыбіні 2 м. Возера эўтрофнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай Трызубка ў возера Белае і ручай у возера Задрач.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, язь, краснапёрка, лінь, гусцяра і іншыя рыбы.

Каля возера вёскі Марчанкі, Дубраўка, Саладухі, аўтамабільная дарога Н2533.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-I. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г.(руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Обалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара