wd wp Пошук:

Удра

Удра́, Удранкарака ў Лагойскім, Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рыбчанка (басейн Віліі).

Даўжыня ракі складае 26 км. Плошча — вадазбору 188 км².

Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Малыя Бясяды Лагойскага раёна, упадае ў Рыбчанку за 2,5 км у напрамку на поўнач ад Радашковічаў. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча звілістае.

Сярод прытокаў — рэчка Лукавая, ручай Цёплы Стан. Прыкладна за 500 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Удранка і каля адселенай у 2018 г. вёскі Пральня на рацэ пабудаваны сажалкі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Іліі
Катэгорыя·Рэкі Мінскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Лагойскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Маладзечанскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта