Лукава́я, Рубежка — рака ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Удра (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі складае 12 км[2]. Плошча вадазбору — 63 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні — 8,9 ‰. Пачынаецца ў напрамку на поўнач ад вёскі Буды, ля Купалаўскага ўрочышча. На захад ад вёскі Жукаўка прымае ў сябе ручаі, што сцякаюць з гары Лысай. Цячэ па лясістай мясцовасці Лагойскага ўзвышша. Упадае ў раку Удру на паўночны захад ад вёскі Гайдукоўка.