wd wp Пошук:

Увярэднік скіпетрападобны

Увярэднік скіпетрападобны, увярднік карлаў скіпетр[3] (Pedicularis sceptrum-carolinum) — від кветкавых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Апісанне

Увярэднік скіпетрападобны — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна. Мае прамое сцябло вышынёй да 120 см. Лісце размешчана пераважна ў ніжняй часткі сцябла, простае, даўгавата-эліптычнае або даўгаватае, даўжынёй да 20 см. Кветкі жоўтыя, даўжынёй 3—3,5 см, сабраны ў суквецце гронку. Плод — круглявая каробачка[4].

Арэал

Еўразія: Скандынавія, атлантычная (Германія), Сярэдняя (у некаторых краінах знік) і Усходняя Еўропа, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход, Манголія, Японія і Кітай. Барэальны рэліктавы від у Беларусі расце паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу і сустракаецца рассеяна па ўсёй тэрыторыі[4].

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве, Латвіі, Польшчы і Украіне[4]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Увярэднік скіпетрападобны ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 27 сакавіка 2020. (руск.)
  5. Мытник царский скипетр: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Увярэднік
Катэгорыя·Расліны-паразіты
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных