wd wp Пошук:

Тэадор Сведберг

Тэадор Сведберг (шведск.: Theodor Svedberg; 30 жніўня 1884, Вальбу — 26 лютага 1971, Копарберг) — шведскі фізіка-хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1926 годзе за яго працу па дысперсным сістэмам.

Біяграфія

У 1907 годзе скончыў Упсальскі ўніверсітэт і працаваў там жа (з 1921 года прафесар). З 1949 года дырэктар інстытута ядзернай хіміі (Інстытут Г. Вернера) у г. Упсала.

Аўтар навуковых прац пераважна па калоіднай хіміі, электрафарэзе, фізікахіміі бялкоў.

Эксперыментальна пацвердзіў (1906) распрацаваную А. Эйнштэйнам і М. Смалухоўскім тэорыю броўнаўскага руху. даказаў рэальнасць існавання малекул.

Прапанаваў метад ультрацэнтрыфугавання для выдалення калоідных часціц з раствораў (1919), у т.л. для седыментацыі бялкоў.

Стварыў першую аналітычную ультрыцэнтрыфугу, якая забяспечвала паскарэнне 5×10³×g (1923).

Вызначыў малекулярную масу і форму малекул бялкоў (1926).

Член Шведскай АН (1912), замежны член АН СССР (1966).

Быў жанаты на Андрэа Андрэен (1888—1972), дзеячцы міжнароднага жаночага дэмакратычнага руху, лаўрэата Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1953).

Навуковыя працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Theodor Svedberg // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/575982/Theodor-HE-Svedberg
  4. https://academictree.org/chemistry/peopleinfo.php?pid=73714
  5. https://academictree.org/chemistry/peopleinfo.php?pid=49860
  6. NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Замежныя члены АН СССР
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі ў Копарбергу
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Франкліна
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных