wd wp Пошук:

Тыягу Мота

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Тыягу Мота (парт.: Thiago Motta; нар. 28 жніўня 1982, Сан-Бернарду-ду-Кампу, Бразілія) — італьянскі футбаліст бразільскага паходжання (апорны паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2011—2016). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клубам «Балоння».

Выхаванец футбольнай школы «Барселоны», за якую гуляў на прафесійным узроўні з 2001 па 2007 гады. Мота згуляў 2 матчы за нацыянальную зборную Бразіліі на Залатым кубку КАНКАКАФ у 2003 годзе. У 2011 годзе дэбютаваў у зборнай Італіі, бо паводле правілаў ФІФА футбаліст мае права раз за кар’еру змяніць «футбольнае падданства», калі ў яго ёсць падвойнае грамадзянства, і ён не быў зайграны ў афіцыйным матчы за нацыянальную зборную. На Залатым кубку КАНКАКАФ Бразілія выступала ў якасці запрошанай зборнай і дадзены турнір для яе не з’яўляецца асноўным кантынентальным спаборніцтвам, у адрозненне ад Кубка Амерыкі.

Клубная кар’ера

«Барселона»

Мота пачаў сваю прафесійную кар’еру ў «Барселоне B» у 1999 годзе, а ў першай камандзе каталонскага клуба дэбютаваў 3 кастрычніка 2001 года ў матчы супраць «Мальёркі».

У Лізе чэмпіёнаў сезона 2001/02 Мота згуляў 7 матчаў і дапамог камандзе дайсці да паўфіналу турніру. Хоць ён і дэманстраваў якасную гульню, канкурэнцыя за месца ў цэнтры поля не дазволіла яму замацавацца ў асноўным складзе. Бразілец згуляў толькі 13 матчаў у Прымеры сезона 2002/03. Аднак у апошніх чэмпіёнскіх сезонах Мота праводзіў усё больш часу на футбольным полі, хоць траўмы стала пераследвалі яго. Тым не менш, яго роля ў перамозе «Барселоны» ў Лізе чэмпіёнаў і ў двух чэмпіянатах Іспаніі была даволі важкай.

«Атлетыка»

У чэрвені 2007 года спартыўны дырэктар «Барселоны» Чыкі Бегірыстайн абвясціў аб тым, што Мота пакідае клуб. У жніўні 2007 года Мота перайшоў у мадрыдскі «Атлетыка» за 2 млн еўра. У сезоне 2007/08 Мота згуляў за «Атлетыка» ўсяго 6 матчаў, прапусціўшы большую частку сезона з-за траўм — яму зрабілі тры аперацыі на левай назе за паўгода.

«Джэноа»

15 верасня 2008 года Мота перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа» як свабодны агент[3].

«Інтэрнацыянале»

Сезон 2009/10 Мота пачаў у складзе міланскага «Інтэра», куды ён перайшоў разам з партнёрам па «Джэноа» Дыега Міліта. Мота ў другім туры чэмпіянату забіў гол «Мілану», пачаўшы разгром прынцыповага суперніка. Матч завяршыўся з лікам 4:0. Пазней з-за траўмаў Мота страціў месца ў аснове, але паступова вярнуўся ў склад, канкуруючы з Дэянам Станкавічам.

«Пары Сен-Жэрмен»

31 студзеня 2012 года Мота перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен»[4], падпісаўшы кантракт на 3,5 гады з заробкам у 2 млн еўра за сезон.

Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2017/18.

Міжнародная кар’ера

6 лютага 2011 года Мота быў выкліканы Чэзарэ Прандэлі ў зборную Італіі на таварыскі матч супраць зборнай Германіі[5].

Трэнерская кар’ера

З мая 2018 года працаваў трэнерам у «Пары Сен-Жэрмен» у камандзе да 19 гадоў.

У кастрычніку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Джэноа»[6]. Пакінуў пасаду ў снежні таго ж года.

У ліпені 2021 года стаў галоўным трэнерам «Спецыі». Пакінуў клуб па пагадненні бакоў у чэрвені 2022 года.

у верасні 2022 года ўзначаліў «Балонню».

Дасягненні

Іспанія Барселона

Італія Інтэрнацыянале

Францыя Пары Сен-Жэрмен:

Асабістае жыццё

Тыягу Мота нарадзіўся ў Бразіліі ў сям’і, якая мае італьянскія карані, гэта значыць яго дзед быў італьянцам[7].

Зноскі

  1. Thiago Motta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Thiago Motta // Enciclopèdia de l’esport catalàGrup Enciclopèdia Catalana, 2012.
  3. Мота перешёл в «Джэноа» Архівавана 19 кастрычніка 2008.. championat.ru
  4. «ПСЖ» заполучил полузащитника «Интера» Мотту. championat.com
  5. Motta, Giovinco e Matri le novità Архівавана 11 сакавіка 2011.. Federazione Italiana Giuoco Calcio
  6. Мотта стал тренером «Дженоа». by.tribuna.com
  7. Тьяго Мота может стать игроком сборной Италии Архівавана 4 лютага 2011.. championat.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Джэноа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Балоння
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Бразіліі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Спецыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Італіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Трэнеры ФК Джэноа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона B
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных