wd wp Пошук:

Тыфон

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тыфон (значэнні). Гл. таксама: Піфон

Зеўс кідае сваю маланку ў Тыфона, Халкідская гідрыя, 550 да н.э., Дзяржаўны антычны збор (Inv. 596).

Тыфон (Тыфаэй, стар.-грэч.: Τυφῶν, Τυφωεύς, Τυφώς, эпіч. Τυφάων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[3] магутны велікан, якога парадзіла Гея; увасабленне вогненных сіл зямлі і яе выпарэнняў, з іх разбуральнымі дзеяннямі (імя Тыфон аднакаранёвае з дзеясловам τύφω, які азначае «дымець, чадзіць»).

З’яўленне

Сын Тартара і Геі[4], нарадзіўся ў Кілікіі (або сын Тартара і Тартары[5]). Або сын Геры, народжаны без бацькі, выгадаваны Піфонам[6]. Або Кронас даў Геры два яйкі, памазаныя яго семем, якія яна закапала іх пад гарой Арым[7], і нарадзіўся Тыфон. Ад Яхідны Тыфон быў бацькам міфічных пачвар (Орфа, Цэрбера, Лернейскай гідры, Калхідскага Дракона, Немейскага льва і інш.), якія на зямлі і пад зямлёю пагражалі чалавечаму роду, пакуль Геракл не знішчыў большасць з іх (акрамя, Сфінкса, Цэрбера і Хімеры). Ад Тыфона пайшлі ўсе ветры-пуставеі, акрамя Нота, Барэя і Зефіру[8].

Згадкі і бібліяграфія

У Іліядзе згадваецца пра барацьбу Тыфона з Зеўсам і пра знаходжанне яго ў падземных нетрах, у краіне арымаў або пад гарой АрымайМалой Азіі). Паводле некаторых даных, падзеі адбываліся ў Фрыгіі «Катакекаўмене»[9].

Паводле Гесіёда Тыфон — апошняе параджэнне Геі (Зямлі), зачатае ад Тартара. Пераўзыходзіў усіх істот ростам і сілай. Пачвара валодае неверагоднай сілай рук і ног і мае на патыліцы 100 драконавых галоў[10], з чорнымі языкамі і вогненнымі вачамі; з пашчаў яго вырываецца то звычайны голас багоў, то роў жудаснага быка, тое рыканне льва, то выццё сабакі, то рэзкі свіст, які аддаецца рэхам у горах.

Тыфон мог бы стаць валадаром над багамі і смяротнымі, але Зеўс уступіў з ім у барацьбу, ад якой зямля скалынулася, суша, мора і неба загарэліся, і нават жыхары падземнага царства закалаціліся. Паводле адной з версій, Мойры ашукалі Тыфона, пераканаўшы, што ён стане мацнейшым, калі з’есць няспелых пладоў[11].

Нарэшце, трапны ўдар маланкі спыніў апантанасць Тыфона, які быў зрынуты ў Тартар, яго полымя забіла з расколін Этны[12]. І тут ён яшчэ не можа цалкам супакоіцца: калі ён варушыцца, адбываюцца землетрасенні і дзьмуць гарачыя ветры.

Пазней, калі грэкам сталі вядомыя вулканічныя ўласцівасці Кумскага берага ў Італіі, Ліпарскіх астравоў і Сіцыліі, волат Тыфон быў перанесены і ў гэтыя мясцовасці.

Паводле Эсхіла, пасля бітваў Зеўс паразіў яго маланкай і накінуў на яго гару Этну ў Сіцыліі[13] і зрабіў вартавым Гефеста, які паставіў свае кавадлы ў яго на патыліцы[14].

У вытлумачэнні, Тыфон быў правадыром гігантаў у Фрыгіі, пераможаных Зеўсам[15]. Паводле іншых, паражоны маланкай і шукаў сховішчы пад зямлёй, утварыўшы рэчышча ракі Аронт[16]. «Меч Тыфея» згадвае Вергілій[17].

Яго лакалізуюць на гары Касій у Сірыі, сучасныя навукоўцы параўноўваюць яго з Ілуянкам.

Пазней Тыфон атаясамляўся з егіпецкім Сетам[18], богам Сірока, смерці, спусташэння, сонечнага і месяцавага зацьменняў і іншых няшчасцяў. Егіпецкае сузор’е Тыфона грэкі называлі Мядзведзем[19]. Тыфонам умоўна называецца міфічная жывёла, у выглядзе якога (або мужчыны з яго галавой) малявалі старажытнаегіпецкага бога Сета — у яго гарбаты тонкі нос, загнутыя ўніз і прамыя доўгія, прамавугольныя на канцах, вушы, цвёрды як палка хвост, расшчэплены на канцы[20].

Паводле нейкага фрыгійскага сачынення, сын Эака (або Алкея), — унук Геракла[21].

Зноскі

  1. 1 2 3 Любкер Ф. Typhoeus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1429.
  2. Любкер Ф. Inferi // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 661–663.
  3. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.514-515, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.447-448
  4. Гесіёд. Тэагонія 821—822
  5. Гігін. Міфы 151
  6. Гімны Гамера II 128; Стэсіхар, фр.239 Пейдж
  7. Схолии к Гомеру. Илиада II 785 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.837-838
  8. Гесіёд. Тэагонія 869—870
  9. Страбон. Геаграфія XII 8, 19 (стар.579)
  10. Піндар. Алімпійскія песні IV 7; Гігін. Міфы 152
  11. Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.183
  12. Гесіёд. Тэагонія 868
  13. Эсхіл. Прыкаваны Праметэй 351—372; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 6, 3 далей; Страбон. Геаграфія V 4, 9 (стар.248); Вергілій. Энеіда IX 716
  14. Антанін Ліберал. Метамарфозы 28, 4
  15. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 71, 2
  16. Страбон. Геаграфія XVI 2, 7 (стар.751)
  17. Вергілій. Энеіда VIII 298
  18. Эсхіл. Просьбіткі 560; Герадот. Гісторыя II 144; Плутарх. Пра Ісіду і Асірыса 2
  19. Плутарх. Пра Ісіду і Асірысе 21
  20. Эль Алави, Мохамед Эль Саиед Эль Саиед Образно-стилистическое своеобразие анималистической пластики Древнего Египта Архівавана 28 кастрычніка 2014.: диссертация … кандидата искусствоведения: 17.00.04. — Ленинград, 1984. — 181 с.
  21. Плутарх. Пра Ісіду і Асірысе 29

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Малая Азія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Веліканы
Катэгорыя·Сіцылія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міфічныя істоты
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ