wd wp Пошук:

Тыга

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Тыга́ (фр.: Tiga), або Такано́д (фр.: Tokanod) — невялікі востраў архіпелага Луаятэ. Уваходзіць у склад Новай Каледоніі. Плошча - 10 км². Насельніцтва (2004 г.) - 150 чал.

Прырода

Тыга — тыповы падняты атол, які ўзвысіўся над акіянам некалькі мільёнаў гадоў таму дзякуючы дзейнасці падводнага вулкана. Паверхня складзена кіпрымі вапнякамі. У выніку эрозіі на востраве сфарміраваліся карставыя пячоры. Значную частку сушы займае плато вышынёй да 76 м. Паверхневых вадацёкаў няма. На Тыга знойдзена радовішча фасфатаў, якое, аднак, ніколі не распрацоўвалася.

Гісторыя

Тыга быў населены каля 3 тысяч гадоў таму меланезійцамі. Археолагамі былі знойдзены старажытныя пячорныя пахаванні, якія сведчаць, што перасяленцы здолелі добра адаптавацца да неспрыяльных умоў малога вострава, дзе адчувалася нястача пітной вады. Іх нашчадкамі з’яўляюцца сучасныя насельнікі — прадстаўнікі невялікага канакскага племені, якія размаўляюць на мове, блізкай да дрэху жыхароў суседняга вострава Ліфу. У 1840 г. брытанскія місіянеры распаўсюдзілі сярод іх пратэстантызм.

Інфраструктура

У нашы дні на паўночным усходзе вострава існуе адзінае паселішча, жыхары якога займаюцца земляробствам, рыбалоўствам і зборам малюскаў. На плато, дзе дажджавой вільгаці значна болей, чым на прыбярэжнай нізіне, яны вырошчваюць гародніну. Раней Тыга славіўся ўраджаямі цыбулі, што вывозілася на Новую Каледонію. У наш час земляробства забяспечвае ўнутраныя патрэбы астравіцян. На знешні рынак паступае толькі мясцовая копра. Пітную ваду па традыцыі захоўваюць у карставых ямінах. Электрычнасць атрымоўваюць з дапамогай сонечных батарэй.

У паселішчы ёсць амбулаторыя, школа, пратэстанцкі касцёл, крама, прычал і аэрадром. Негледзячы на адсутнасць гасцініц, востраў наведваюць турысты. Падтрымліваецца марская і паветраная транспартная сувязь з Ліфу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Новай Каледоніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты