wd wp Пошук:

Турызм у Чэхіі

Краявід Старога горада ў Празе

Турызм у Чэхіі — адна з асноўных галін эканомікі Чэхіі. Чэхія, як краіна, багатая гістарычнымі і прыроднымі славутасцямі і вядомая сваёй кухняй і натуральнымі курортамі, прыцягвае турыстаў са шматлікіх краін свету. Найбольш прывабная для турыстаў Прага, таксама часта наведваюцца замак Карлштэйн, Кутна-Гора, Чэскі-Крумлаў і Ледніцы.

Месца турызму ў эканоміцы Чэхіі

Чэшская эканоміка атрымлівае значныя даходы ад турызму. У 2001 годзе агульныя даходы ад турызму дасягнулі 118,13 млрд крон, што складала 5,5 % ад ВУП. З 2003 па 2007 год доля даходаў ад турызму ў ВУП паменшылася з 3,5 % да 2,9 % і заставалася на гэтым узроўні ў наступныя два гады, аднак у абсалютным падліку даход ад турызму вырас з 90,79 да 104,29 мільярдаў крон паміж 2003 і 2009 годам[1]. Звыш 171 тысячы грамадзян Чэхіі былі ў 2009 годзе заняты ў сферы турызму на пастаяннай аснове[2].

У 2010 годзе Чэхію наведалі 6,3 мільёна турыстаў, на пяць працэнтаў больш, чым за год да таго, а даход ад турызму склаў 127,4 мільярда крон[3]. Найбольшая колькасць турыстаў прыбывае з Германіі (405,5 тысяч за III квартал 2010 і 265 тысяч за I квартал 2011 года) і Расіі (126 тысяч за III квартал 2010 і 113 тысяч за I квартал 2011 — рост на 42 % у параўнанні з I кварталам 2010 года)[4][5].

Турыстычныя цэнтры

Чэскі-Крумлаў

Найбольш наведвальны турыстамі горад у Чэшскай Рэспубліцы — сталіца Прага на рацэ Влтава з Пражскім Градам і Старым горадам. Акрамя Прагі, ёсць шмат іншых гарадоў Чэхіі, прывабных для турыстаў — у прыватнасці, гістарычныя аб’екты, такія як Кутна-Гора, Чэскі-Крумлаў, Карлштэйн, Шпіндлеруў-Млін ці Ледніцка-Валціцкі комплекс, а таксама бальнеалагічныя курорты: Карлавы Вары, Марыянске-Лазнэ, Падзебрады і Францішкаві-Лазнэ. Чэшскія бальнеалагічныя курорты наведалі за першы квартал 2011 года больш за 150 тысяч чалавек[5].

Асноўныя зоны адпачынку за межамі гарадоў: Чэшская Швейцарыя, Чэшскі карст, Чэшскі рай, Крконашэ, Нацыянальны парк Шумава.

Віно

Асноўны артыкул: Вінаробства ў Чэхіі Хоць Чэхія шырока славіцца сваім півам, на поўдні краіны развіта вінаробства. У прыватнасці, у Маравіі, якая вядомая сваімі белымі вінамі. Акрамя таго, у Цэнтральнай Багеміі на Эльбе таксама ёсць вінаграднікі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Асноўныя паказчыкі народнай гаспадаркі і турызму ў Чэшскай Рэспубліцы ў 2003—2009 гадах на сайце Чэшскага бюро статыстыкі (чэшск.)
  2. Занятасць у сферы турызму па сталасці працы ў 2009 годзе на сайце Чэшскага бюро статыстыкі (чэшск.)
  3. Příjmy ČR z cestovního ruchu loni vzrostly(нявызн.), PROFIT.cz (10.3.2011). Праверана 3 жніўня 2011.
  4. Колькасць турыстаў паводле краін за першыя тры квартала 2010 года на сайце Чэшскага бюро статыстыкі (англ.)
  5. 1 2 The growth of foreign tourists is going up steadily already five quarters(англ.) . Czech Statistical Office (10 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана 3 жніўня 2011.

Спасылкі

Чехия даведнік на сайце Wikivoyage

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Турызм у Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы