wd wp Пошук:

Ледніцы

Палац Ледніцы
Палац Ледніцы
Аранжарэя

Ледніцы (чэшск.: Lednice), вядомы ў Германіі як Айсгруб (ням.: Eisgrub) — вёска ў Паўднёвамараўскім краі Чэхіі, у якой размяшчаецца палац князёў Ліхтэнштэйна. У 1996 годзе, разам з суседнім палацам у Валціцы, ён быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны пад назвай Культурны комплекс Ледніцы-Валціцы. Першыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1212 года. Паводле перапісу 2005 года насельніцтва вёскі складае 2328 чалавек.

Паколькі Ледніцы першымі перайшла ў рукі княжацкага дому Ліхтэнштэйнаў (гэта адбылося ў XIII стагоддзі), то іх далейшая гісторыя была непарыўна звязана з развіццём і ўзбагачэннем гэтага роду. У XVII стагоддзі там з’явілася летняя рэзідэнцыя кіруючых князёў Ліхтэнштэйна. Палац быў спраектаваны і збудаваны архітэктарамі Іаганам Бернхардам Фішэрам фон Эрлахам, Даменіка Марцінелі, і Антон Іаханам Оспелам у барочным стылі.

У 1846 — 1858 гадах ён быў перабудаваны ў неагатычным стылі пад кіраўніцтвам архітэктара Георга Вінгельмюлера. Каля палаца разбіў англійскі сад, у якім размешчаны некалькі пабудоў Джозефа Хардмута, у тым ліку штучныя руіны сярэднявечнага замка (1801) на беразе ракі Дые і адзіночны 60-мятровы мінарэт (17971804).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Паўднёвамараўскага края
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Чэхіі
Катэгорыя·Гатычная архітэктура