wd wp Пошук:

Трыпутнік

Трыпу́тнік[3] (Plantago) — род кветкавых раслін сямейства трыпутнікавых.

Апісанне

Аднагадовыя ці шматгадовыя травяністыя расліны, радзей куст і кусцікі. Лісце звычайна чаргаванае, часта збліжанае ў прыкаранёвую раэетку, простае, вузкалінейнае або шырокаланцэтнае, з суцэльным краем, хвалістае ці зубчастае. Кветкі дробныя, у галоўках або каласах на верхавінках бязлістых стрэлак. Плод — каробачка.

Арэал

Адрозніваецца каля 260 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых зонах абодвух паўшар’яў. На Беларусі сустракаюцца трыпутнік вялікі (Plantago major), трыпутнік ланцэтны (Plantago lanceolata), трыпутнік сярэдні (Plantago media), трыпутнік шурпаты (Plantago scabra). Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах.

Віды

Plantago indica

Асноўны артыкул: Віды роду Трыпутнік Паводле базы даных The Plant List, род уключае 158 відаў[4]:

Значэнне і прымяненне

Лекавыя, тэхнічны, кармавыя расліны. Насенне некаторых відаў трыпутніка (т.зв. блошнае семя) выкарыстоўваюць у медыцыне, тэкстыльнай і папяровай прамысловасці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Plantago(англ.) . The Plant List. Version 1.1. (30 кастрычніка 2013). Праверана 15 верасня 2016.
  5. Звесткі пра род {{{1}}} у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Трыпутнік
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам