wd wp Пошук:

Торгільс Кнутсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кнутсан.

Помнік Кнутсану у Выбаргу, заснавальнікам якога ён лічыцца.

Торгільс (Торкель) Кнутсан (шведск.: Torgils (Tyrgils, Torkel) Knutsson, першае згадванне ў 1283, памёр у 1306) — належаў да адной з найбольш магутных шведскіх сямей; быў маршалам у апошнія гады кіравання караля Магнуса Ладуласа і пасля яго смерці кіраваў дзяржавай ад імя малалетняга караля Біргера Магнусана. Заснавальнік Выбарга.

Паходы супраць рускіх

Асноўны артыкул: Ландскрона Распачаў шэраг паходаў у Фінляндыю для звароту фінаў і карэлаў у хрысціянства, прычым шведам прыйшлося там сутыкнуцца з рускімі. Заснаваў у 1293 годзе Выбаргскі замак, які стаў апорай валадарства шведаў на Карэльскім перашыйку.

У 1300 годзе распачаў новы буйны паход супраць рускіх. Мэтай паходу было адняць у Вялікага Ноўгарада вусце Нявы. Пры ўпадзенні Охты ў Няву ў адно лета была пабудавана крэпасць Ландскрона. Спроба рускіх перашкодзіць будаўніцтву скончылася няўдачай. Але калі асноўнае войска шведаў вярнулася дамоў, пакінуты на зімоўку гарнізон быў саслаблены голадам і цынгой, і крэпасць была ўзята рускімі 18 мая 1301 года. Крах прадпрыемства спрыяў падзенню маршала.

Унутраная палітыка

У адносінах да царквы Кнутсан паступаў самастойна і пастанавіў, супраць жадання Папы Баніфацыя VIII, каб у выпадку неабходнасці зборы на ваенную справу спаганяліся і з маёмасці царквы. Калі Біргер дасягнуў паўналецця, Кнутсан некалькі гадоў працягваў заставацца рэгентам, пакуль у 1303 годзе не склаў з сябе ўладу. Абгавораны перад каралём, ён быў абезгалоўлены ў 1306 годзе. Пакаранне смерцю праз адсячэнне галавы адбылася 10 лютага 1306 года. Пахаваны ён быў у тым жа месцы, дзе і пакараны смерцю — на неасвячонай царквой зямлі. Над магілай, як сведчыць «Хроніка Эрыка», быў усталяваны крыж і збудаваны «велізарны шацёр», з алтаром унутры яго. У маі 1306 года цела Торгільса Кнутсана было перанесена ў Рыдархольмскую царкву. Менавіта гэта месца было ўказана ў завяшчанні маршала, зробленым ім незадоўга да смерці. На каменнай надмагільнай пліце Торгільса Кнутсана і яго першай жонкі — выява Біргіты.

Зноскі

  1. Pas L. v. Tyrgils Knutsson // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 653. Праверана 4 сакавіка 2019.
  3. 1 2 3 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Постаці Выбарга
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыдархольмскай царкве
Катэгорыя·Абезгалоўленыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Рэгенты
Катэгорыя·Памерлі ў 1306 годзе