wd wp Пошук:

Выбаргскі замак

Выбаргскі замак — замак у Выбаргу, адзін з самых старажытных помнікаў фартыфікацыйных збудаванняў горада. Адзіны замак на тэрыторыі Расіі Выбаргскі замак[1][удакладніць].

На невялікім востраве каля берага ў 13 стагоддзі была пабудавана вежа замка, якая атрымала назву ў гонар караля Нарвегіі і Хрысціцеля Скандынавіі Олафа Святога. Па памерах была самай вялікай вежай у Скандынавіі таго часу.

У 1293 і 1322 гадах замак штурмавала войска наўгародцаў, але беcпаспяхова. У сярэдзіне 15 стагоддзя намеснік караля Карл Кнутсан Бундэ выдаткаваў значныя сродкі на рэканструкцыю замка, пабудаваў палаты, новыя вежы і г.д. На паўвостраве насупраць замка паўстала паселішча, якое стала пасля горадам. Пры новым намесніку горад таксама абнеслі сценамі з дзясяткам вежаў. Адна з вежаў захавалася па сённяшні дзень.

У 1556 г. замак наведаў кароль Швецыі Густаў Ваза і гэта падштурхнула да перабудовы састарэлых умацаванняў. У 1564 годзе данжон надбудавалі да сямі паверхаў. Ніжнія яго часткі з гранітных блокаў, верхнія — з цэглы. У 2-й палове 17 ст. у паўночна-заходняй частцы замкавага двара пабудавалі каменныя казармы.

Зноскі

  1. Выборг: памятники и поиск идентичности (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Замкі Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Расіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Выбарга
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта