wd wp Пошук:

Магнус I Ладулас

Пячатка Магнуса Ладуласа

Ма́гнус I Ла́дулас (ён жа Магнус Свірнавы Замо́к) (шведск.: Magnus Ladulås; 124018 снежня 1290) — кароль (конунг) Швецыі з 1275 года, другі сын Ярла Біргера.

Біяграфія

14-15 чэрвеня 1275 года Магнус і яго брат Эрык атрымалі перамогу пры Хове ў лесе Тывідэн (Вестэргётланд) над сваім братам-каралём Вальдэмарам. У кастрычніку таго ж года Магнус быў абраны конунгам Швецыі ў свяшчэннага каменя Морастэн на сенажаці Мора каля Упсалы. 24 мая 1276 года, пасля атрымання дазволу ад царквы адбылася яго каранацыя. Вальдэмар, які працягваў барацьбу супраць Магнуса да 1277 года, у выніку прымірыўся з братам (мір у Лахальме), адрокся ад прастола і атрымаў у валоданне частку Гёталанда. 11 лістапада 1276 года Магнус ажаніўся з Хельвіг, дачкой гальштэйнскага графа. Быў пасроднікам у барацьбе Даніі з Нарвегіяй і Нарвегіі з Любекам; абвясціў земскі мір.

Магнус трымаў свой двор то на востраве Вісінгсё, то на востраве Альснё, на возеры Меларэн, дзе быў пабудаваны каралеўскі замак(шведск.) бел. у гатычным стылі. Менавіта ў гэтай рэзідэнцыі быў створаны так званы Статут Альснё(шведск.) бел. (1280), які замацаваў падзел насельніцтва каралеўства на свабодных (frälse) і несвабодных (ofrälse). Да першых, тых, хто сфарміраваў рыцарства, адносіліся служылыя людзі караля і частка радавой знаці. Яны былі абавязаны несці конную вайсковую службу, з’яўляючыся на ваенныя агляды ў поўным узбраенні і са сваёй вайсковай адзінкай, за што вызваляліся ад нясення рэгулярнага цягла на карысць кароны. Да ofrälse, якія неслі цяглавыя павіннасці, адносіліся бонды, бюргеры і вольныя рудакопы. Мянушка Магнуса (Ladulås — «свірнавы замок»), верагодна, паходзіць ад закона, які вызваляў сялянства ад абавязку забяспечваць харчом знаць і вышэйшае духавенства ў іх вандроўках (павіннасць пастою — гестынг). Гэты закон прывёў да канфлікту Магнуса з мясцовым біскупам Брынальфам Альгатсанам, які быў вымушаны пакінуць сваю біскупскую кафедру і выехаць са Швецыі. Іншая тэорыя паходжання мянушкі звязана з магчымым скажэннем яго другога імя, Ладзіслаус (Уладзіслаў).

Магнус памёр у замку Вісінгсё і пахаваны ў адбудаваным ім францысканскім кляштары (цяпер — царква Рыдархольмена, Стакгольм). Урачыстае пахаванне адбылося ўлетку 1293 года. Раскопкі пачатку XX стагоддзі паказалі, што кароль быў пахаваны ў старой алтарнай частцы. Пры распячатванні грабніцы была выяўлена паталагічная дэфармацыя канечнасцей, выкліканая моцным лёгачным ці сардэчным захворваннем.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120770377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Magnus III Barnlock // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Olsson M. KONUNGARNA MAGNUS LADULÅS’ OCH KARL KNUTSSONS GRA V AR — 1937. — С. 375. Праверана 15 лістапада 2019.
  4. Dags för ny gravöppning i Riddarholmskyrkan — Stockholm City Museum. Праверана 17 лістапада 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1240 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1290 годзе
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Род Фолькунгаў
Катэгорыя·Фолькунгі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыдархольмскай царкве