wd wp Пошук:

Тобі

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Тобі (англ.: Tobi, на мясцовай мове: Hatohobei, Kodgubi) — востраў на поўдні Палау. Разам з рыфам Хелен складае асобны штат Тобі. Плошча — 0,85 км². Насельніцтва (2005 г.) — 30 чал.

Геаграфія

Востраў Тобі знаходзіцца на паўднёвым усходзе Каралінскіх астравоў у 632 км на паўднёвы захад ад Нгерулмуда, сталіцы Палау, у 10622 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Мае каралавае паходжанне. Востраў атачае шырокае кола каралавага рыфа. Даўжыня — 1,49 км, найбольшая шырыня — 770 м. Плошча сушы — 0,85 км². Пераважаюць кіпрыя вапняковыя глебы. Сталых паверхневых вадацёкаў няма.

Клімат экватарыяльны пасатны, вельмі вільготны.

Прырода

Большая частка паверхні вострава Тобі пакрыта зараснікамі хмызнякоў і дрэў, какосавымі гаямі. Фаўна сушы прадстаўлена некалькімі відамі птушак, яшчарак і змеяў. Навакольныя воды насяляюць рэдкія віды рыб, у тым ліку 7 відаў акул, 2 віды скатаў, 5 відаў вугроў.

Хатахабеі

Карэннымі насельнікамі вострава Тобі з’яўляюцца мікранезійцы-хатахабеі, блізкія па мове і культуры да суседзяў-сансарольцаў. Яны здаўна займаліся рыбалоўствам, вырошчвалі какосы, хлебнае дрэва і тара. У мінулым хатахабеі былі вядомы ў Мікранезіі як выдатныя будаўнікі лодак, рэзчыкі драўніны, упрыгожвалі цела татуіроўкай. У наш час мова хатахабеі з’яўляецца афіцыйнай мовай штата.

Кіраванне

Разам з рыфам Хелен востраў Тобі складае асобны штат у складзе Рэспублікі Палау. Ён мае сваю Канстытуцыю, выбранага губернатара і выбраны заканадаўчы сход. Адміністрацыя штата фактычна знаходзіцца ў Корары.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з нераспазнанай мовай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Каралінскія астравы
Катэгорыя·Астравы Палау
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта