wd wp Пошук:

Таццяна Сямёнаўна Гальшанская

Таццяна (Ганна) Сямёнаўна Гальшанская (пам. 1522) — княгіня з роду Гальшанских герба Гіпацэнтаўр, першая жонка гетмана вялікага літоўскага князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага.

Біяграфія

Таццяна Гальшанская — адзіная дачка Сямёна Юр’евіча Гальшанскага — дзяржаўнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, гетмана вялікага літоўскага, і яго жонкі Анастасіі Сямёнаўны Збаражскай(укр.) бел.. Унучка Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, князя дубровіцкага.

Пасля смерці бацькі Сямёна Юр’евіча у 1505 годзе ёй адышлі яго вотчыны (у тым ліку частка Глуска, Гальшан, Раманава, Копысі, Барані і іншыя).

У 1509 годзе Таццяна Сямёнаўна выйшла замуж за князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага. Праз год, у 1510 годзе, у іх нарадзіўся сын Ілля(руск.) бел. (1510—1539).

У 1518 годзе памерла бабка Таццяны — Марыі Ровенскай(укр.) бел. (жонка Сямёна Збаражскага(укр.) бел. і ўся яе маёмасць, з-за адсутнасці прамых спадчыннікаў, перайшла да мужа Таццяны — Канстанціна Іванавіча, які каля гэтага часу быў прызначаны ваяводам троцкім. У лік атрыманай спадчыны ўваходзіў і горад Роўна, якім род Астрожскіх валодаў да 1621 года.

Пасля смерці Альжбеты Астрожскай (1539—1582), адзінай унучкі Таццяны Сямёнаўны, яе багацці перайшлі да сына мужа ад другога шлюбу, кіеўскага ваяводы Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага і яго нашчадкаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Астрожскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1522 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1480 годзе
Катэгорыя·Род Гальшанскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Гальшанскія