wd wp Пошук:

Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі

Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі (15261608) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ.

Радавод

Першым вядомым прадстаўніком роду Астрожскіх быў Даніла Астрожскі, які жыў на Валыні ў сяр. 14 ст.. Яго сын Фёдар Данілавіч (2-я пал. 15 ст.), удзельнік Грунвальдскай бітвы і Гусіцкіх войнаў, у канцы жыцця стаў інакам Кіева-Пячэрскай лаўры пад імем Феадосій. За набожнае і падвіжніцкае жыццё яшчэ ў 16 ст. быў прылічаны да святых.

Канстанцін Іванавіч Астрожскі (14601530), вялікі гетман літоўскі, памёр у 1530 у Тураве, а пахаваны ў Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе ёсць надмагілле з яго выяваю.

Біяграфія

Канстанцін-Васіль Астрожскі (фрагмент карціны кан. 16 ст.)

Нарадзіўся Канстанцін-Васіль Астрожскі ў Тураве, там правёў дзяцінства і юнацтва. Пасля смерці бацькі выхоўваўся маці — Аляксандрай Сямёнаўнай з роду князёў Алелькавічаў. У доме бацькоў князь Канстанцін атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу праваслаўя. Дасягнуўшы паўналецця, Канстанцін-Васіль ажаніўся з Сафіяй з Тарноўскіх, галіцкіх магнатаў і графаў. У 27 гадоў ён займаў пасаду старосты ўладзімірскага, у 32 гады стаў кіеўскім ваяводам.

З узростам князь стаў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам праваслаўя, быў сярод тых нямногіх магнатаў. Хоць афіцыйна вышэйшым ктытарам у Кіеўскай мітраполіі лічыўся кароль, на справе Астрожскі быў найбольш значнай асобай сярод міран у справе ўладкавання праваслаўнай царквы. Канстанцінопальскі патрыярх Іерамія II, высока ацэньваючы пабожныя памкненні князя ў адносінах да Царквы, у сваіх граматах называў яго захавальнікам і паборнікам ладу ў Царкве на ўсіх паўднёва-заходніх землях Вялікага княства Літоўскага. У сваіх уладаннях Астрожскі заснаваў больш чым 600 цэркваў і 20 манастыроў, пры многіх з іх дзейнічалі шпіталі і школы.

Князь К. К. Астрожскі быў найбольш аўтарытэтным сярод абаронцаў Праваслаўнай царквы ва ўмовах падрыхтоўкі і заключэння Берасцейскай уніі. Пра сваю нязгоду з афіцыйнай палітыкай Рэчы Паспалітай ён неаднойчы заяўляў на сейме Польска-Літоўскай дзяржавы, звяртаўся з пасланнямі да караля, жыхароў Рэчы Паспалітай, да праваслаўных епіскапаў. Ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам праваслаўнага сабора 1596 г., які праходзіў у Брэсце адначасова з уніяцкім пад кіраўніцтвам Нікіфара Кантакузіна — пасланніка Канстанцінопальскага патрыярха. Пасля падпісання уніі князь працягваў барацьбу ў абарону правоў праваслаўных.

Памяць

Памятны крыж побач з Петрапаўлаўскім саборам

У Мінску, побач з Петрапаўлаўскім саборам, стаіць памятны крыж надпісам: «Да 400-годдзя памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1526—1608), славутага дзяржаўнага і царкоўнага дзеяча. 13/26 лютага 2008 года»

Гл. таксама

Зноскі

  1. Pas L. v. Prince Wasyl Konstanty Ostrogski // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіева-Пячэрскай лаўры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тураве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты ўладзімірскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ваяводы кіеўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1608 годзе
Катэгорыя·Маршалкі Валынскай зямлі
Катэгорыя·Памерлі ў Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Род Астрожскіх
Катэгорыя·Астрожскія
Катэгорыя·Памерлі ў Малапольскай правінцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваяводы кіеўскія (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Дабраверныя
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага