wd wp Пошук:

Таццяна Мікалаеўна Асташчанка

Таццяна Мікалаеўна Асташчанка (укр.: Тетяна Миколаївна Остащенко; нар. жнівень 1974, Львоў) — украінскі ваенны ўрач. Камандуючы медыцынскімі сіламі Узброеных Сіл Украіны з 30 ліпеня 2021 года[1], брыгадны генерал медыцынскай службы. Першая ў гісторыі Украіны жанчына, якая камандуе родам войскаў, а таксама першая жанчына ў званні брыгаднага генерала.

Біяграфія

Нарадзілася ў жніўні 1974 года ў Львове ў сям’і ваеннаслужачага.

У 1996 годзе з адзнакай скончыла фармацэўтычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. У 1998 годзе скончыла Украінскую ваенна-медыцынскую акадэмію.

З 1998 года праходзіла ваенную медыцынскую службу на пасадах начальніцы аптэкі вайсковай часткі, афіцэра ваенна-медыцынскага ўпраўлення Заходняга аператыўнага камандавання, начальніцы аддзела медыцынскага забеспячэння Цэнтральнага ваенна-медыцынскага ўпраўлення Узброеных Сіл Украіны, начальніцы аддзела ваенна-медыцынскага дэпартамента Міністэрства абароны Украіны і галоўнага ўпраўлення ваеннага супрацоўніцтва і міратворчых аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны, начальніка ўпраўлення медыцынскага забеспячэння галоўнага ваенна-медыцынскага ўпраўлення, галоўнага інспектара Галоўнай інспекцыі Міністэрства абароны Украіны.

У 2020 годзе павышала аператыўна-тактычны ўзровень адукацыі на шэрагу курсаў армій дзяржаў НАТА, а таксама скончыла курсы рэфармавання сектара абароны і бяспекі і стратэгічнага лідэрства ва Універсітэце Крэнфілда (Вялікабрытанія).

30 ліпеня 2021 года была прызначаная камандуючым медыцынскіх сіл Узброеных Сіл Украіны[2]. Таццяна Асташчанка стала першай жанчынай-камандзірам асобнага роду войскаў у гісторыі Узброеных Сіл Украіны[3][4], а таксама першай жанчынай — брыгадным генералам ЗСУ[5][6].

Зноскі

  1. В украинской армии женщину впервые назначили на должность командующего(нявызн.). РИА Новости (30 ліпеня 2021).
  2. У Збройних силах України призначили першу жінку-командувача /Укрінформ, 30.07.2021/
  3. У ЗСУ призначено першу жінку-командувача /DW,30.07.2021/
  4. У ЗСУ вперше призначено командувачем жінку(нявызн.).
  5. Указ прэзідэнта Украіны ад 24 серпня 2021 года № 427/2021 «Про присвоєння військового звання»
  6. 47-річна львів’янка стала першою бригадною генералкою ЗСУ, zaxid.net, 25 серпня 2021

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Першыя жанчыны ў прафесіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе