wd wp Пошук:

Таццяна Антонаўна Баначыч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баначыч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каліноўская.

Таццяна Антонаўна Баначыч (Каліноўская, нар. Нікіціна; 9 студзеня 1905, Саратаў[1] — 24 студзеня 1997[2]) — беларуская оперная спявачка

(лірыка-каларатурнае сапрана)[3].

Біяграфія

З сям’і службоўца. Вучылася ў Саратаўскай кансерваторыі (фартэпіяна, клас Барыса Радугіна; сольныя спевы, клас Міхаіла Мядзведзева). Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1931, спевы, клас Антона Баначыча) і тры курсы кансерваторыі (фартэпіяна, клас Георгія Пятрова; адначасова сольныя спевы). У 1930—1933 у Беларускай студыі оперы і балета. У 1933—1941, 1944 салістка Беларускай оперы. У 1941—1944 салістка оперы Мінскага гарадскога тэатра.

Арыштавана 16 снежня 1944 у Мінску па адрасе: пас. Фрунзе, д. 6, кв. 1. Асуджана 3 кастрычніка 1945 як «сацыяльна-небяспечны элемент» і за «работу ў оперным тэатры ў Мінску падчас нямецка-фашысцкай акупацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў[4]. Пазней на вольным пасяленні ў Сібіры, працавала медсястрой. У 1954 вярнулася ў Мінск. У 1957 рэабілітавана. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24 мая 1957. Асабовая справа К. № 10324-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[4].

Сям’я

Была замужам за сваім педагогам Антонам Баначычам, пазней — артыстам оперы Валяр’янам Каліноўскім.

Творчасць

Сярод партый: Марфа («Царская нявеста(руск.) бел.» М. Рымскага-Корсакава), Разіна («Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Д. Расіні), Русалка («Кветка шчасця» А. Туранкова)[5].

Зноскі

  1. Каліноўская, Таццяна Антонаўна (оперная спявачка ; 1905—1997)(недаступная спасылка)
  2. Листок календаря. 9 января (руск.)
  3. 9 января: этот день в истории (руск.)
  4. 1 2

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта