wd wp Пошук:

Таццяна Іванаўна Сайганава

Таццяна Іванаўна Сайганава (7 снежня 1970, в. Валохі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].

Біяграфія

Нарадзілася 7 снежня 1970 года ў в. Валохі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «хімік». Пазней скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканаміст-менеджар».

Працавала выкладчыкам у санаторнай школе-інтэрнаце № 2 г. Мінска. Пазней працавала ў сумесным адкрытым акцыянерным таварыстве «Камунарка» інжынерам-хімікам цэнтральнай лабараторыі, начальнікам вытворчага аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці.

Выбіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, уваходзіла ў склад межпарламенцкіх камісій і рабочых груп па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з парламентамі Арменіі, Балгарыі, Сірыі, Узбекістана.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.

Узнагароды

Ганаровыя граматы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска, сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства «Камунарка».

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку і сына.

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по городу Минску Архівавана 15 лютага 2020.
  2. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску Архівавана 30 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе