wd wp Пошук:

Нацыянальны Сход Арменіі

Нацыянальны Сход Арменіі (арм.: Հայաստանի Ազգային Ժողով) — вышэйшы заканадаўчы орган Арменіі.

Кароткая гісторыя

28 мая 1918 года Арменія абвясціла сябе незалежнай дзяржавай. Сфармаваўся вышэйшы орган улады краіны — Нацыянальны Сход Арменіі.

У 1990 годзе Вярхоўны Савет Арменіі першага склікання (260 дэпутатаў) быў сфарміраваны па мажарытарнай выбарчай сістэме, у два этапы — 20 мая і 3 чэрвеня. У новым парламенце, былі прадстаўлены дзве палітычныя сілы «Армянскі агульнанацыянальны рух» і «КПА». Дэпутацкія групы -«Рэспубліка» (38 дэпутатаў), «Арцах» (11 дэпутатаў), «Ліберал-дэмакраты» (10 дэпутатаў), «Нацыянальны прагрэс» (10 дэпутатаў), АРФД пераўтварылася ў дэпутацкую групу (12 дэпутатаў).

4 жніўня 1990 г. старшынёй Нацыянальнага Сходу стаў Лявон Тэр-Петрасян.

21 верасня 1991 г. Арменія была абвешчаная незалежнай рэспублікай.

16 кастрычніка 1991 г. прэзідэнтам быў абраны Лявон Цер-Петрасян, а старшынёй Нацыянальнага Сходу стаў Бабкен Араркцян.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палітыка Арменіі
Катэгорыя·Парламенты паводле краін