wd wp Пошук:

Татарнік калючы

Тата́рнік калючы[3][4] (Onopordum acanthium) — від кветкавых раслін роду Татарнік (Onopordum) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва

Татарнік калючы, чартапалох[4], чортавы пазуры[5], чортавы пузыры[4].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Двухгадовая травяністая калючая расліна, можа вырастаць да 200 см.

Сцябло прамое.

Распаўсюджанне і экалогія

Сустракаецца на Еўрапейскай частцы Расіі, у Прыбалтыцы, паўночнай часткі Сярэдняй Азіі.

На акультураных тэрыторыях з’яўляецца шырока распаўсюджаным пустазеллем.

Значэнне і выкарыстанне

Гэта расліна ўжываецца ў ежу. Для гэтай мэты расліны збіраюць вясной, калі вышыня іх не перавышае 20 см. З маладых парасткаў і лісця падрыхтоўваюць салату, супы і баршчы. Ужываецца ў народнай медыцыне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
  5. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя