wd wp Пошук:

Тапвозера

Тапвозера (руск.: Топозеро) — буйное возера ў Расіі на поўначы Рэспублікі Карэлія. 11-е па плошчы возера Расіі. З’яўляецца часткай Кумскага вадасховішча.

Плошча паверхні Тапвозера 986 км² (разам з 144 астравамі агульнай плошчай 63 км² — 1049 км²). Даўжыня 75,3 км, найбольшая шырыня 35,3 км даўжыня берагавой лініі 545[1] км. Дно возера мае паніжэнні і павышэнні са значнымі роўнымі ўчасткамі. Берагавая лінія звілістая з вялікай колькасцю заліваў. Берагі невысокія, камяністыя, пакрытыя хвойнымі і мяшанымі лясамі. Сустракаюцца скалістыя ўчасткі, а таксама нізкія, забалочаныя (пераважна на паўднёвым усходзе возера). Астравы ў асноўным ля паўднёва-заходняга берага. Возера звязана каналам з ракой Паньгомай, якая ўпадае ў Белае мора. У паўночна-заходняй часткі возера выцякае рака Саф’янга, якая ўпадае ў возера Пявозера. Замярзае Тапвозера ў 2-й палове лістапада — пачатку снежня, адкрываецца ў 2-й палове мая — пачатку чэрвеня. Рыбалоўства.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Топозеро // Сайт «Озёра Росии» (руск.)
  2. Озеро Топозеро // Навукова-інфармацыйны журнал «Биофайл»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Карэліі
Катэгорыя·Басейн Белага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара