wd wp Пошук:

Танай

Тана́й — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне ў басейне ракі Аўсянка, за 26 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 1 км на поўдзень ад вёскі Вярэчча.

Плошча возера 0,55 км². Даўжыня возера 0,95 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,6 м. Даўжыня берагавой лініі 3,12 км. Аб′ём вады 0,91 млн м³. Плошча вадазбору 3,61 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны пераважна стромкія вышынёй 5—10 м, на поўначы і захадзе невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя, на поўначы і ўсходзе часткова тарфяністыя вышынёй 0,1—0,3 м. Пойма шырынёй 100—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Колернасць вады 60°. Возера эўтрофнае. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Прыбярэжная надводная расліннасць пашырана на адлегласці 10—60 м ад берага да глыбіні 1,7 м. Выцякае рака Танайка.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, лінь, краснапёрка, акунь рачны і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1981 г.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Усвячы
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара