wd wp Пошук:

Тальнэ

Тальнэ (укр.: Тальне), Тальноегорад ва Украіне, раённы цэнтр Чаркаскай вобласці. Размешчаны на Прыдняпроўскім узвышша, на рацэ Горны Цікіч і яго прытоку Тальнянцы, за 142 км на паўднёва-захад ад абласнога цэнтра — горада Чаркасы. Чыгуначная станцыя. Насельніцтва — 15501 (2007) (15400 жыхароў у 1975 годзе, 14400 у 1972 годзе). Радзіма Дзеда Панаса.

Паходжанне назвы

Самай распаўсюджанай версіяй з’яўляецца, што назва Тальнэ паходзіць ад назвы ракі Талнэ (сучаснай Тальнянкі), якую яна раней мела — у прыватнасці, згадваецца пад 1593 годам. Слова «Тална» мае цюркскага паходжання і азначае «лазовы», у прыватнасці, слова «тал» ва ўкраінскай мове азначае яшчэ і куст вербалозу, які багата рос па берагах рэк. Менавіта такое значэнне дае ў сваім слоўніку У. Даль.

Гісторыя

У дакументах пасля 1664 года яно называецца горадам, паколькі мела плошчу звыш 5 га.

Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Тальнэ засталося пад уладай Польшчы.

Пасля далучэння Правабярэжнай Украіны да Расіі у 1793 годзе, Тальнэ з 1797 — мястэчка Уманскага павета Кіеўскай губерні.

У 1845 годзе Тальнэ наведаў украінскі паэт Тарас Шаўчэнка.

У 1893 года пачалося будаўніцтва паляўнічага палаца графа Шувалава ў стылі французскага Рэнесансу, якое завершана ў 1903 годзе.

У красавіку 1923 года створаны Тальніўскі раён. Тальнэ — раённы цэнтр.

29 ліпеня 1941 года Тальнэ было акупаваны нямецкімі войскамі. За гады акупацыі 463 жыхара (у тым ліку 338 жанчын) былі адпраўленыя ў Германію. 9 сакавіка 1944 года войскі 2-га Украінскага фронту 7-й паветрана-дэсантнай дывізіі адваявалі горад.

Эканоміка

Харчовая прамысловасць (сярод іншага цукровы), заводы: шчэбеневы і будаўнічых матэрыялаў. Будаўнічы тэхнікум.

Славутасці

Помнік воінам-вызваліцелям

Персаналіі

У горадзе нарадзіліся:

Непасрэдна з горадам звязана постаць хасідскага цадыка Давіда Цвярскога, які больш за 200 гадоў таму пражываў у гэтым горадзе і быў пахаваны на старых яўрэйскіх могілках. Зараз да яго магіле прыязджаюць брацлаўскія хасіды[3].

Спасылкі

Зноскі

  1. World Gazetteer(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 27 чэрвеня 2011.
  2. www.warheroes.ru (руск.)
  3. Газета «Прэс-цэнтр» № 26 (153) 25 чэрвеня 2008 г.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Чаркаскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96