wd wp Пошук:

Талаўд

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Талаўд (індан.: Talaud) — архіпелаг на ўсходзе мора Сулавесі. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча — 1025,76 км². Насельніцтва (2010 г.) — 83 434 чал.

Геаграфія

Карта

Астравы Талаўд знаходзяцца на ўсходзе мора Сулавесі. Сфарміраваны ў выніку субдукцыі (падняцця) тэктанічных пліт, якія выклікалі стварэнне ланцугу вулканічных узвышшаў. Іх вяршыні склалі паверхню астравоў. Найбуйнейшы востраў Каракелонг займае плошчу 846 км².

Клімат трапічны пасатны. З канца кастрычніка да пачатку красавіка працягваецца сезон мусонаў, які суправаджаецца моцнымі цыклонамі.

На схілах вулканаў захаваліся лясы. Фаўна прадстаўлена птушкамі, у тым ліку эндэмічнымі відамі, яшчаркамі, дзікамі, кажанамі, чарапахамі.

Гісторыя і культура

Астравы Талаўд былі населены некалькі тысяч гадоў таму. Мяркуюць, што яны былі важным пунктам перасялення старажытных аўстранезійцаў на тэрыторыю сучаснай Інданезіі, Філіпіны і Акіянію. Іх нашчадкі складаюць сучаснае насельніцтва, якое размаўляе на асобнай мове, блізкай да мовы сангірцаў. Большасць сучасных вернікаў спавядае хрысціянства.

У другой палове XVII ст. астравы Талаўд трапілі пад фармальны кантроль галандскай каланіяльнай адміністрацыі. Адсюль вывозілі бананавае валакно, якое выкарыстоўвалі падчас марскіх плаванняў. Згодна паданням саміх талаўдцаў, у іх мелася свая дзяржава на чале вярхоўнага правадыра з цэнтрам у вёсцы Тараган на востраве Каракелонг. У XIX ст. паміж вярхоўным правадыром і галандцамі ўспыхнуў канфлікт, які скончыўся бегствам правадыра, а потым — яго палонам.

У 1950 г. астравы Талаўд увайшлі ў склад Інданезіі.

Эканоміка

Астравы Талаўд славяцца вытворчасцю мускатых арэхаў. Маюцца таварныя плантацыі гваздзіковых дрэў, бананаў і какосавай пальмы. Мясцовае насельніцтва займаецца дробнай сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і марскім гандлем.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Інданезіі
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта