Тайнік сэрцападобны[3] (Listéra cordáta) — від кветкавых раслін роду Тайнік (Listera) сямейства Архідныя (Orchidaceae)[4].
Арэал — раёны з умераным кліматам Еўропы і Паўночнай Амерыкі, на поўначы сустракаецца ў тундравых раёнах Еўразіі і ў Грэнландыі. Аддае перавагу вільготным зацененым месцам, у асноўным у лясной зоне. У гарах можа расці да вышыні 2000 м (у паўднёвай частцы арэалу)[5].
Тайнік сэрцападобны — травяністая расліна. Карэнішча паўзучае.
Лісце супраціўнае, сэрцападобнай формы. Кветкі дробныя, жоўта-зялёныя, сабраны ў шматкветкавыя суквецці, размешчаныя на канцы сцябла вышынёй 25—60 см. Плод — каробачка.