wd wp Пошук:

Тайнік сэрцападобны

Тайнік сэрцападобны[3] (Listéra cordáta) — від кветкавых раслін роду Тайнік (Listera) сямейства Архідныя (Orchidaceae)[4].

Арэал

Арэал — раёны з умераным кліматам Еўропы і Паўночнай Амерыкі, на поўначы сустракаецца ў тундравых раёнах Еўразіі і ў Грэнландыі. Аддае перавагу вільготным зацененым месцам, у асноўным у лясной зоне. У гарах можа расці да вышыні 2000 м (у паўднёвай частцы арэалу)[5].

Батанічнае апісанне

Параўнанне будовы тайніка сэрцападобнага (В) і яйкападобнага (А). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Тайнік сэрцападобны — травяністая расліна. Карэнішча паўзучае.

Лісце супраціўнае, сэрцападобнай формы. Кветкі дробныя, жоўта-зялёныя, сабраны ў шматкветкавыя суквецці, размешчаныя на канцы сцябла вышынёй 25—60 см. Плод — каробачка.

Лісце тайніка сэрцападобнага маюць сэрцападобную форму

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Архив БВИ. Род: Listera R.Br. = Тайник
  5. Листера, или тайник в Энциклопедии декоративных садовых растений.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Эпідэндравыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі