wd wp Пошук:

Таві-Таві

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Таві-Таві (тагальск.: Tawi-Tawi) — востраў у архіпелагу Сулу, цэнтр аднайменнай правінцыі на поўдні Філіпін. Плошча — 580,5 км². Насельніцтва (разам з прылеглымі астраўкамі, 2015 г.) — 344 118 чал.

Геаграфія

Таві-Таві — самы паўднёвы з найбуйнейшых астравоў архіпелага Сулу. Знаходзіцца за 1030 км на поўдзень ад Манілы, сталіцы Філіпінаў. Вакол месціцца 106 дробных астравоў, многія з якіх застаюцца незаселенымі.

Востраў узнік у выніку тэктанічных зрухаў дна акіяна. Большая частка сушы сфарміравана вапнякамі — рэшткамі старажытных донных адкладанняў. Знойдзены радовішчы медзі. Найвышэйшы пункт дасягае 552 м. Воды вакол вострава неглыбокія, заняты працяглымі каралавымі рыфамі.

Клімат трапічны з выразным чаргаваннем сухога і вільготнага сезонаў.

Прырода

Асаблівасцю Таві-Таві з’яўляецца тое, што на ім захаваліся дажджавыя трапічныя лясы са значнай колькасцю эндэмічных раслін і жывёл. Воды вакол вострава насяляюць марскія чарапахі, розныя віды каралаў, малюскаў, рыб і ігласкурых. Рост насельніцтва і эканамічная дзейнасць чалавека ствараюць сталую пагрозу для біялагічнай разнастайнасці.

Гісторыя

Карэннае насельніцтва Таві-Таві складаюць баджа, аўстранезійскі народ, які прынята лічыць абарыгенамі архіпелага Сулу. Аднак жыхары Таві-Таві сцвярджаюць, што іх продкі паходзілі з паўвострава Малака. Назва вострава азначае мноства фікусавых дрэў, знойдзеных тут першапасяленцамі. У 1380 г. астравіцяне прынялі іслам.

У канцы XV ст. востраў трапіў у склад султаната Сулу. Узбярэжжа было абвешчана маёмасцю султана, мясцовыя землі перадаваліся ў карыстанне яго падданым. У цэнтральнай частцы захоўваліся традыцыйныя абшчыны. Да другой паловы XIX ст. Таві-Таві быў цэнтрам пірацтва і гандлю рабамі.

У 1882 г. востраў быў далучаны да іспанскіх валоданняў. У 1899 г. заняты амерыканцамі і афіцыйна далучаны імі да Філіпінаў у 1917 г. Падчас II Сусветнай вайны часова акупаваны японцамі. Мясцовыя жыхары арганізавалі партызанскі рух і садзейнічалі вяртанню Таві-Таві пад кантроль амерыканскай адміністрацыі.

У 1946 г. востраў увайшоў у склад незалежных Філіпін. У 1973 г. створана асобная правінцыя Таві-Таві. У нашы дні актыўна развіваецца турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сулу