wd wp Пошук:

Сіханака

Сіханака (малагас.: Sihanaka, літаральна «балотныя») — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць рэгіён Мадагаскара вакол возера Алаўтра. Агульная колькасць (2022 г.) — 707 000 чалавек.[1]

Паходзяць ад антайсака. Традыцыйныя заняткі: сельская гаспадарка (вырошчванне рысу) і лоў рыбы.

У побыце распаўсюджана адна з гаворак бецымісарака малагасійскай мовы.

Асноўныя веравызнанні — традыцыйны культ шанавання продкаў, шаманізм, хрысціянства, іслам.

Зноскі

  1. Sihanaka

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Народы Афрыкі
Катэгорыя·Малагасійцы