wd wp Пошук:

Сіпавіцкі Камень

Сіпавіцкі Камень з ямкаю — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 1992). Размешчаны за 300 метраў на паўднёвы захад ад вёскі Сіпавічы (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць).

Апісанне

Валун шэрага дробназярністага граніту. Даўжыня 3,9 м., шырыня 2,7 м., вышыня 1,4 м., у абводзе 10,9 м. Аб’ём 7,8 м³, маса каля 20,7 тон. Прынесены ледавіком 20-18 тысяч гадоў назад з усходняй Швецыі. Валун з паўсферычнымі выемкамі і адшліфаванымі сценамі, якія шырока распаўсюджаны ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Швецыі. Выемка зроблена чалавекам у першым стагоддзі да н.э. У ямкі налівалі тлушч або алей, клалі кнот і запальвалі агеньчык. Большасць даследчыкаў бачаць у такіх камянях праяву культу памерлых, але паралельна вызначаюць іх ролю таксама ў культах урадлівасці і сонца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Сіпавічы
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Геалогія Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Валуны Беларусі