wd wp Пошук:

Валерый Фёдаравіч Вінакураў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вінакураў. Валерый Фёдаравіч Вінаку́раў (1941, Ташкент, Узбекістан — 6 снежня 2020, Мінск) — беларускі геолаг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1941 годзе ў Ташкенце (Узбекістан). Верагодна сын беларускага гідратэхніка Фёдара Вінакурава.

Скончыў у 1963 годзе факультэт гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1963—1966 гадах працаваў у Інстытуце «Туркмендарпраект» Міністэрства аўтамабільных і шашэйных дарог Туркменскай ССР. У 1979—2004 гадах  — навуковы супрацоўнік Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі[1].

Адзін з заснавальнікаў[2] і навуковец-захавальнік парку валуноў, з 2004 года загадчык рэдакцыйна-выдавецкай групы Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі[1].

Памёр 6 снежня 2020 года ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[2].

Зноскі

  1. 1 2 Винокуров, Валерий Федорович (геолог; род. 1941)
  2. 1 2 Ад каранавіруса памёр адзін са стваральнікаў ўнікальнага мінскага Парку валуноў Валерый Вінакураў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута геахіміі і геафізікі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Геолагі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Геолагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенце
Катэгорыя·Асобы