wd wp Пошук:

Сімптом

Сімпто́м[1] (ад грэч.: σύμπτομα — выпадак, супадзенне, прыкмета) — адна асобная прыкмета, прыватная праява якога-небудзь захворвання, паталагічнага стану або парушэння якога-небудзь працэсу жыццядзейнасці, адна асобная канкрэтная скарга хворага.

Адрозніваюць сімптомы неспецыфічныя (агульныя), якія назіраюцца пры захворваннях рознага паходжання (слабасць, ліхаманка, боль, ваніты і інш.), і т. зв. патагнаманічныя – характэрныя толькі для дадзенай хваробы (напрыклад, «кінжальны боль» пры прабадзенні язвы страўніка, боль у вобласці паясніцы пры хваробе нырак). Таксама адрозніваюць суб’ектыўныя сімптомы (заснаваныя на апісанні хворым сваіх адчуванняў – болю, парушэнняў сэрцабіцця, галавакружэння і інш.) і аб’ектыўныя (выяўленыя пры абследаванні пацыента ўрачом з дапамогай метадаў медыцынскай дыягностыкі).

Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Медыцынская семіётыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Сімптомы захворванняў чалавека
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула