wd wp Пошук:

Сіма Матавуль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матавуль. Сіма Матавуль (сербск.: Симо Матавуљ/Simo Matavulj; 14 верасня 1852, Шыбенік — 20 лютага 1908, Бялград) — сербскі пісьменнік-рэаліст. Аўтар апавяданняў з жыцця Далмацыі, Чарнагорыі і Бялграду, а таксама двух раманаў — «Bakonja fra Brne» і «Uskok».

Біяграфія

Пасля навучання ў Шыбеніку і Задары настаўнічае па далмацкіх вёсках і ў Херцаг-Нові. У 1881 годзе пераяжджае ў Чарнагорыю. Некалькі месяцаў правёў у Парыжы. Потым перасяляецца ў Сербію, дзе выкладае ў гімназіі і чыноўнічае. У Бялградзе правёў рэшту жыцця. Быў сябрам Сербскай каралеўскай акадэміі.

Аўтар каля сямідзесяці апавяданняў і навел, двух раманаў і некалькіх тамоў падарожных нататак, успамінаў і літаратурных артыкулаў рознага зместу. Самы значны яго твор такога кшталту — «Биљешке једног писца». Напісаў дзве драмы — «3авјет» і «На слави». Займаўся перакладам, перадусім з французскай.

Матавуль пачаў пісаць у сталым узросце. Быў адным з самых адукаваных еўрапейскіх пісьменнікаў. Цікавіўся філасофіяй і гісторыяй.

Да з’яўлення Сімы Матавуля ў сербскай літаратуры пераважалі рускія, венгерскія і нямецкія літаратурныя ўплывы. З ім пачынае адчувацца раманскі ўплыў, перш за ўсё французскі.

Як празаік вылучаецца вострым і цвярозым светабачаннем, здольнасцю заўважаць характэрныя рысы персанажаў і сітуацый.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118782541 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Simo Matavulj // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118782541 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Сербскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Празаікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шыбеніку
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бялградзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Сербіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных