wd wp Пошук:

Сігрыд Гордая

Сігрыд Гордая (шведск.: Sigrid Storråda) — гераіня скандынаўскіх саг, жонка каралёў Эрыка VI Пераможца і Свена Вілабародага.

Біяграфія

Цітмар Мерзебургскі і Адам Брэменскі паведамляюць пра польскую князёўну Святаславу (польск.: Świętosława), дачку Мешкі I, якая спачатку была жонкай Эрыка Пераможца, а пасля Свена Вілабародага, і стала маці сына апошняга — Кнуда Вялікага. Гэту князёўну з вялікай верагоднасцю можна атаясамляць з Сігрыд Гордай. Аднак, пытанне аб тым, ці была Сігрыд сапраўднай гістарычнай асобай, або гэта зборны вобраз, застаецца адкрытым.

Сагі гавораць пра Сігрыд, як пра прыгожую, але мсцівую жанчыну. У шлюбе са шведскім каралём Эрыкам Пераможцам яна нарадзіла двух сыноў — Олафа і Эмунда. Неўзабаве кароль Эрык памёр. Рукі Сігрыд сталі дамагацца многія знатныя жаніхі. Вестфальскага конунга Харальда Грэнске і конунга Гардарыкі Вісавальда, якія праявілі празмерную настойлівасць, слугі Сігрыд па яе загаду спалілі ў доме (Вісавальда некаторыя навукоўцы атаясамляюць з князем Усеваладам Уладзіміравічам, што малаверагодна, бо Сігрыд Гордая з’яўляецца бабкай Інгегерды, прынцэсы Шведскай, жонкі Яраслава Уладзіміравіча Мудрага, брата Усевалада Уладзіміравіча).

Наступны прэтэндэнт на руку Сігрыд, кароль Нарвегіі Олаф Тругвасан запатрабаваў, каб яна прыняла хрысціянства. Сігрыд адказала, што не адмовіцца ад веры продкаў. У ярасці Олаф ударыў яе па твары. Сігрыд спакойна прагаварыла: «Гэта прывядзе цябе да смерці».

Каб адпомсціць за крыўду, Сігрыд выйшла замуж за караля Даніі Свена Вілабародага, які варагаваў з Олафам. Такім чынам, быў створаны саюз Швецыі і Даніі. У гэтым шлюбе яна нарадзіла двух сыноў — будучых каралёў Даніі Харальда і Кнута, а таксама трох дочак. Каля 1000 года аб’яднаная армія Свена Вілабародага і Олафа Шатконунга, сына Сігрыд ад першага шлюбу, які стаў шведскім каралём, разбіла нарвежцаў у марской бітве пры Свольдзе. Олаф Тругвасан загінуў.

Продкі

Зноскі

  1. 1 2 Sigrid Storråda Sena 900-talet — Tidiga 1000-talet Anses vara Sveriges första kända drottning // (unspecified title) Праверана 4 лютага 2021.
  2. 1 2 3 Sigrid storråda Праверана 5 снежня 2017.
  3. 1 2 3 Kindred Britain
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жанчыны-забойцы
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 968 годзе
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жонкі кіраўнікоў XI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1014 годзе
Катэгорыя·Жонкі кіраўнікоў X стагоддзя
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны Сярэдневякоўя